wordpress themes.

Віншаванне з Днём Незалежнасці

Регионы_Белоруссии

Паважаныя калегі!

Ліпень багаты для беларусаў на святы і знакавыя падзеі. З 6 на 7 ліпеня беларусы ўсяго свету адзначаюць свята Купалле. А 7 ліпеня ўшаноўваюць памяць аднаго з самых знакамітых беларускіх паэтаў, публіцыстаў, драматургаў — Янкі Купалы.
Просім вас даслаць фота-відэаматэрыялы, як вы адзначаеце гэтыя святы і памятныя даты. Асабліва будзем удзячны за дасланыя матэрыялы арганізацыям, якія праводзяць мерапрыемствы ўшанавання памяці Я.Купалы.
P.S. Помнікі і мемарыяльны дошкі Я.Купале знаходзяцца ў Маскве (Кутузаўскі пр-т), г.Ашод (Ізраіль, плошча Я.Купалы), г.Гданьск (вул. Я.Купалы), г.Вільнюс (вул.Вільняўс,14), г.Рыга (Рыжская беларуская асноўная школа імя Я.Купалы), с.Пяшычы (Верхнеўслонскі раён, Рэспубліка Татарстан), г.Смаленску (галоўны корпус Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта), г.Санкт-Пецярбурзе (Васільеўскі востраў), г.Кіславодску (санаторый імя М.Горкага), п.Гаспра (Крым, Галіцынскі палац), Пекін (Другі Пекінскі ўніверсітэт замежных моў).
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь,

Антоненка В.В.

1px

 

rumak-2021-07-02

 

1px

Паважаныя суайчыннікі!

Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе сардэчна віншуем Вас з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату пра людзей і сацыяльна-палітычнай стабільнасці.

Самым складаным выпрабаваннем для Беларусі на няпростым шляху да незалежнасці была Вялікая Айчынная вайна. Таму сёння мы выказваем шчырую ўдзячнасць шаноўным ветэранам, якія вызвалілі краіну ад гітлераўскіх захопнікаў і ў пасляваенны час аднаўлялі рэспубліку. Для нас, беларусаў, іх подзвіг – гэта духоўны падмурак, які сілкуе пачуццё патрыятызму, фарміруе грамадзянскую свядомасць і дапамагае пераадольваць цяжкасці.

Ад усяго сэрца зычым Вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць умацавання сяброўства паміж нашымі краінамі, папулярызацыю традыцый і звычаяў, захаванне культурнай і духоўнай спадчыны.

З павагай,

Генеральны консул І.В.Лапуць

1px

3 июля 2021

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.