wordpress themes.

Паважаныя Спадары, перадайце вашым жанчынам!

8mart-mini

У гэты вясновы дзень жадаем Вам цудоўнага настрою, неўвядальнай прыгажосці, вялікага асабістага шчасця, шмат усмешак, кветак і ўвагі з боку тых, хто Вас кахае!

 

Лазарева поздравление2

makey-lazareva

Dijaspara

rumak-lazareva

 

runak-piskunova

8sakavika

 

Шчырае прывітанне, шаноўныя Валянціна Аляксандраўна і Алёна Бырасаўна!
Ад сэрца дзякую за віншаванне! СА святам і вас, нашы руплівыя беларусачкі!
Няхай у гэты цудоўны дзень вясны вашы сэрцы сагрэюць родныя словы, прысвечаныя вам:

ЖАНЧЫНА

Добрая. Маўклівая. Самотная.
Мяккая. Прывабная. Душэўная.
Шчырая. Жаданая. Салодкая.
Чулая. Таемна- задуменная.
Смелая. Суровая. Рашучая.
Упартая. Упэўненая. Спрытная.
Гордая. Гарачая. Калючая.
Любая. Чароўна-аксамітная.

Сотні слоў сплятуцца ў адзінае,
Не любіць якое немагчыма.
Хай ляціць да зораў жураўлінае,
Слова непаўторнае “жанчына”

Дбайная. Руплівая. Нястомная.
Клапатлівая. Жывая. Шчодрая.
Злосная. Кіпучая. Нязломная.
Гнеўная. Бурклівая. Халодная.
Звонкая. Прыветная. Забаўная.
Яркая. Гарэзлівая. Мілая.
Весялуха. Прыгажуня. Слаўная.
Мудрая. Каханая. Шчаслівая.

Вось такія жанчыны ідуць побач з вамі ў Саюзе белурасаў Латвія.
З найлепшымі пажаданнямі — сонечных дзён, радасці, усмешак, здароўя і падтрымкі сяброў,
Валянціна Грібоўская.

 

preili

 

sjabry-narva

 

С 8 Марта! 1

 

С масленицей!

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.