wordpress themes.

“Дні беларускай культуры – 2020” у Вентспілсе, 04.07.20 г.

koster

Раскладайце, паліце Купалля агні
Не затым, каб ускрэсла Мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся.
Ніл Гілевіч

Едзем у Вентспілс – горад, у якім гарманічна ўжываюцца і порт, і пляж; горад, які ганарыцца сваей гісторыяй і цікавымі яе помнікамі, сваім сцягам і грашыма-вентамі, шматлікімі цікавымі мясцінамі і які заўсёды сустракае гасцей з адкрытым сэрцам. А прычына нашага прыезда сюды – XVI Міжнародны фестываль Дней беларускай культуры “Ад Ліго да Купалля”.
Адзвінела латышскае Ліго і падаспела беларускае Купалле. Два суседа — народа на працягу многіх вякоў захавалі традыцыю старадаўнейшага народнага свята, прымеркаванага да летняга сонцастаяння і прысвечанага сонцу і росквіту зямлі.
Магічныя абрады і рытуалы Купалля узніклі яшча ў язычніцкія часы. Сама назва свята пайшла ад старажытнаславянскага “купець” – што значыць “гарэць”. Менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час святкавання людзі дзякавалі магутным стыхіям – Агню, Вадзе, Зямлі. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым святлом, у водах купаюцца русалкі, па зямлі ходзяць чарадзеі і духі, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку “гуляе”. Убачыць гэтыя цуды можна з дапамогай кветкі-папараці. Таму, хто яе знойдзе, яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню, разумець мову жывёл і птушак, знаходзіць скарбы.
На Купалле беларусы праводзілі шмат сімвалічных абрадаў: збор лекавых траў, ачышчэнне агнём (скакалі праз вогнішча), варажба на будучыню, рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.
У гэтым годзе, нягледзячы на абмежавальныя меры з нагоды пандэміі, у Вентспілс на святкаванне па запрашэнню Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” пад кіраўніцтвам Наталлі Бальшаковай з’ехалася шмат беларускіх дэлегацый з розных куткоў Латвіі. Тут і вакальны калектыў “Надзея” Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”, і Славянскае таварыства “Узоры” з Ліванаў, і сябры з беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” з г. Даўгаўпілса з дзвюма калектывамі – танцавальным ансамблем “Лянок” і вакальным трыо “Пралескі”. Прыехалі таксама ансамблі: “Рабінушка” з Прэйлі, “Паўлінка” з Ліепаі, “Аколіца” з Дагды. Усе рады былі бачыць нашага сябра беларуса з Літвы – Сяргея Шабадалава.
Гаспадары мерапрыемства ў асобе ўсяго калектыва ансамбля беларускай песні “Журавінка” сардэчна віталі і ўладкоўвалі гасцей, а таксама мясцовых жыхароў, што прыйшлі на канцэрт.
І вось — сігнал пачатку. Усталявалася цішыня, на эстраду выйшла старшыня Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” Наталля Бальшакова і звярнулася да ўсіх прысутных з цеплым прывітальным словам. Затым яна прадаставіла слова паслу РБ у Латвіі В.М.Марковічу, які адзначыў сімвалічнасць назвы міжнароднага фестываля, надкрэсліўшы блізасць нашых продкаў, вернасць традыцыям і дух сяброўства.
А далей расначаўся цудоўны канцэрт з удзелам прыкладна за 150 удзельнікаў. Гучалі купальскія песні, знаёмілі слухачоў з купальскімі рытуаламі адпаведна народным вераванням. Фальклорная група “Здравіца” рускай абшчыны Вентспілса паказала абрад выхада Ярылы з песняй “Сонца кругам ходзіць”. Цікава абыграў выбары Купалы і Купалінкі ансамбль беларускай песні “Журавінка” (г. Вентспілс). Ліепайскі ансамбль беларускай песні “Паўлінка”азартна спяваў і танцаваў, запрасіўшы на танец і гледачоў, якія ахвотна прынялі ўдзел, а Даўгаўпілскі “Лянок” правёў шэрач народных гульняў («Явар-яваровыя людзі», «Купальскі вянок» і «Падушачка»). Вядома, што у купальскую ноч трэба бараніцца ад нячыстай сілы – і не толькі самому, але і свой ураджай ахоўваць:

Хадзем, дзяўчаткі, на Купалле,
Хадзем, хлопцы, агонь класці,
Пільнаваці жыта і пшаніцу
Ад тае ведзьмы-чараўніцы.

Купальскія агні увасаблялі сонца, надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць. Вось чаму у праграму канцэрта быў закладзены рытуал распальвання вогнішча, бо нячыстая сіла не спіць (тут і русалкі, і ведзьмы). І як хораша пад языкі агню загучала песня Ліванскіх «Узораў»:

Купальскую ноч я забыць не магу,
Купальскі касцёр я ў душы берагу,
Касцёр той таксама мяне беражэ
І розную нечысць ён жарам пячэ.

Звінелі песні, гучалі жарты, стукалі рытмічна абцасікі танцораў, а ў гэты ж час ішлі пошукі цудадзейнай папараць-кветкі, што цвіце толькі у купальскую ноч. І ўзгадваецца верш Янкі Купалы:

На Купалле, на святое,
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца
I шчаслівым быць здаецца!
Як узыйдуць з зелля кветкі —
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, мець у хаце
Долю, згоду і багацце…

Амаль тры гадзіны ішоў канцэрт на адным дыханні. І вось шчыра і цёпло адгучала фінальная песня гаспадароў-ансамбля «Журавінка» «Мы вам жадаем». І нягледзячы на тое, што накрапваў дождж, усім было цёпла і радасна на сэрцы ад цудоўнага мерапрыемства, ад радасці сустрэчы з сябрамі, ад пачуцця сутыкнення з вытокамі і адзінства са сваім народам і проста ад сустрэчы з прыгожай казкай, у якой перамагаюць сілы света і дабра.
Ад усёй душы хочацца выказаць падзяку ўсім, хто запрасіў нас прыехаць у Вентспілс; усім, хто рыхтаваў выступленні і прыехаў; усім мясцовым жыхарам, што прыйшлі на концэрт. Мы ўсе малайцы! Жыве Беларусь! Lai dzīvo Latvija!

4 ліпеня 2020 г.

Алёна Міцкевіч,г. Вентспілс,

карэспандэнт газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Адкрывае мерапрыемства старшыня Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” Наталля Бальшакова.

Адкрывае мерапрыемства старшыня Вентспілскага беларускага таварыства “Спадчына” Наталля Бальшакова.

Віншуе ўдзельнікаў мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Республікі Беларусь у Латвіі Васіль Марковіч.

Віншуе ўдзельнікаў мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Республікі Беларусь у Латвіі Васіль Марковіч.

У час адкрыцця мерапріемства.

У час адкрыцця мерапріемства.

У час адкрыцця мерапріемства.

У час адкрыцця мерапріемства.

Выступае ансамбль «Журавінка», г. Вентспілс.

Выступае ансамбль «Журавінка», г. Вентспілс.

Выступае ансамбль беларускай песні “Надзея” Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”.

Выступае ансамбль беларускай песні “Надзея” Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”.

Выступае ансамбль “Аколіца”, г. Дагда.

Выступае ансамбль “Аколіца”, г. Дагда.

Спявае Сяргей Шабадалаў, Літва.

Спявае Сяргей Шабадалаў, Літва.

Удзельнікі мерапрыемства.

Удзельнікі мерапрыемства.

Выступае Алёна Нарушэвіч, удзельніца ансамбля беларускай песні “Журавінка” сумесна з кіраўніцай ансамбля Анжэлай Зрайчанка.

Выступае Алёна Нарушэвіч, удзельніца ансамбля беларускай песні “Журавінка” сумесна з кіраўніцай ансамбля Анжэлай Зрайчанка.

11-koster

12-horovod

13-para

Усім было цёпла і радасна на сэрцы ад цудоўнага мерапрыемства.

Усім было цёпла і радасна на сэрцы ад цудоўнага мерапрыемства.

Агульны здымок удзельнікаў мерапрыемства.

Агульны здымок удзельнікаў мерапрыемства.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.