wordpress themes.

Таварыствам Саюза беларусаў Латвіі.

Паважаны сябры!
Сардэчна віншуем Вас, вашы калектывы і ўсіх беларусаў Латвіі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Сёння Рэспубліка Беларусь – гэта суверэнная еўрапейская дзяржава, якая дынамічна развіваецца і праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.
Мы ганарымся дасягненнямі сваёй этнічнай Радзімы.
Латвія і Беларусь гістарычна з’яўляюцца суседнімі дзяржавамі, нас звязваюць цесныя грамадскія, культурныя іэканамічныя адносіны, якія паспяхова развіваюцца.
Жадаем Вам здароўя, міра і поспехаў ва ўсіх напрамках дзейнасці, а таксама дабрабыту, шчасця і працвітання ўсяму беларускаму народу.

З павагай,
Валянціна Піскунова,
старшыня Саюза беларусаў Латвіі

Алёна Лазарава,
член праўлення Саюза беларусаў Латвіі,
старшыня Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.