wordpress themes.

Светлая памяць аб Валянціне Іванаўне

Дарашчонак Валянціна Іванаўна

02.12.1951 — 29.06.2020 г.

darashchonak

29 чэрвеня 2020 года на 69 гаду жыцця памёрла  Валянціна Іванаўна Дарашчонак, старшыня Екабпілскага беларускага таварыства “Спатканне”, член праўлення Саюза беларусаў Латвіі.

Валянціна Іванаўна стаяла ў вытокаў развіцця беларускага руху ў Латвіі. Многія гады працавала па папулярызацыі беларускай культуры ў Латвіі. Сумесна з ансамблем “Завіруха” актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі і арганізацый Саюза, у культурных мерапрыемствах Латвіі і Беларусі.

Рэалізавала шмат культурных мерапрыемстваў у Екабпілсе.

Валянціна Іванаўна карысталася заслужанай павагай беларусаў у Латвіі.

Выказваем спачуванне родным і сябрам Екабпілса і ўсёй Латвіі ў сувязі з вялікай стратай.

Светлая памяць аб нашай паважанай Валянціне Іванаўне назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Праўленне Саюза беларусаў Латвіі

darashchonak

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.