wordpress themes.

Гісторыя развіцця беларускага руху ў Латвіі

Гісторыя развіцця беларускага руху ў Латвіі, стварэння Саюза беларусаў Латвіі і праведзеных мерапрыемствах, умацоўваючых сяброўства латвійскага народа і народаў краін-суседзяў.

У складаны перыяд канца 1980 гадоў, ужо ў 1988 годзе пачалі стварацца першыя арганізацыі нацменшасцей – рускіх, палякаў, украінцаў…
Беларусы таксама стварылі ў 1988 г. Беларускі культурны цэнтр “Раніца” які перастаў існаваць праз некаторы час актыўнай дзейнасці у сувязі з ад’ездам караўніка за граніцу Латвіі, наступіла зацішша. Потым старшынёй “Раніца” была абрана Валянціна Кліменка. Беларускі культурны цэнтр “Раніца” стаў заснавальнікам “Праменя”.
5 кастрычніка 1990 года было афіцыйна створана Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны “Прамень”, куды к членам “Раніцы” далучылісь члены аб’яднання “Сьвітанак”, створанага таксама ў 1988 годзе. Узначаліла таварыства Валянціна Кліменка, робячы акцэнт на прапаганду і развіццё беларускай культуры, мовы, традыцый, а з 1991 года кіраўніком паслядоўна выбіралі Аляксандра Карповіча (1991 – 1996), Міколу Бурага (1996 – 2003), Валянціну Піскунову (2003 – 2011), з 2011 года Алёну Лазараву.
Але што яднае людзей? Родная мова, традыцыі, культура і песня, бо іменна ў песні, як у душы народа, сканцэнтраваны ўсе каштоўнасці чалавецтва. Першым гуртком беларускай народнай песні стала “Надзея”, а кіраўніком ансамбля – настаўніца спеваў адной з рыжскіх школ Ніла Александровіч, якая паработала з 1988 года да 1993 года, далей — да 2006 года кіраўніком ансамбля была Зоя Кальвіш і потым да 2017 года музычны педагог Людміла Серада. Іменна песенны калектыў стаў тым магнітам, што прыцягваў да сябе людзей розных прафесій і ўзростаў, прыўзнімаў над абыдзеннасцю, бо часта ансамбль выступаў на розных народных святах – “Купалле”, “Вялікдзень”, “Каляды”, прымаў удзел у многіх культурных мерапрыемствах у гарадах Латвіі, песенных фестывалях у Літве, Эстоніі, Беларусі і па сённяшні дзень актыўна і з гонарам нясе ў народ цудоўныя беларускія песні. З 2017 года мастацкім кіраўніком “Надзеі” з’яўляецца педагог і салістка Ларыса Люцько.
Усім беларусам хацелася ведаць пра жыццё суайчыннікаў як у Латвіі, так і ў Беларусі. З гэтай мэтай пры ТБМ “Прамень” была створана газета з такой жа назвай. Яе першы нумар выйшаў 27 снежня 1994 года, рэдактарам газеты доўгія гады быў Лявон Шакавец (памёр у катрычніку 2016 года). Але газета прадоўжыла свой шлях пад кіраўніцтвам рэдакцыйнага савета. На сённяшні дзень выйшла 222 нумара.
6 ліпеня 1993 года ў Даўгаупілсе было афіцыйна зарэгістравана Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, створанае з удзелам сяброў таварыства “Прамень”, старшыня Канстанцін Капуста. Мэта — аб’яднанне беларусаў Даўгаўпілскага края, папулярызацыя беларускай культуры і мовы. У розныя гады таварыства ўзначальвалі Мікола Паўловіч (1993 – 1995), Станіслаў Валодзька (1995 – 1998), Таццяна Бучэль (1998 – 2003), Барыс Іваноў (2003 – 2013), Валерый Амбросаў (2013 – 2015), Людміла Сінякова (2016 – 2017), з 2018 — Жана Раманоўская. З 1993 года пры таварыстве існуе ансамбль “Купалінка”, у сучасны час яго кіраўнік Яніна Юзэфовіч.
Беларускі рух шырыўся. У 1999 году з удзелам актывістаў таварыста “Прамень”, ансамбля беларускай песні “Надзея” былі створаны яшчэ два беларускіх таварыствы – у Вентспілсе -“Спадчына” і ў Ліепаі — “Мара”. І вось 17 мая 2003 года беларускія таварыствы “Прамень”, “Спадчына”, “Уздым” і “Мара” заявілі аб неабходнасці аб’яднання арганізацый беларусаў у адзіны Саюз беларусаў Латвіі. З гэтай даты і пачынаецца творчы шлях Саюза беларусаў Латвіі пад кіраўніцтвам Валянціны Піскуновай.
Праўленне Саюза беларусаў Латвіі сумесна з беларускім таварыствам “Прамень” і ансамблем “Надзея” актыўна і дзейсна працягвала работу па аб’яднанню суайчыннікаў. За гэтыя гады былі створаны таварыствы: “Вясёлка” у Краславе (2005 год), “Лянок“ у Елгаве (2006 год), “Крыніца” у Лудзе (2006 год), “Сузор’е” у Рэзэкнэ (2007 год), таварыства славянскай культуры “Радуга”” у Прэйлі (2007 год), у якім працуе шмат беларусаў, “Спатканне” у Екабпілсе (2007 год), “Сябры” у Вілянах (2010 год), “Вербіца” у Дагдзе (2011 год), “Пралескі” у Зілупэ (2012 год), “Злата” у Елгаве (2012 год). У 2014 годзе ў склад Саюза беларусаў Латвіі ўступіла Славянскае таварыства “Узоры”, г.Ліваны. На сённяшні дзень Саюз беларусаў Латвіі аб’ядноўвае 15 таварыстваў.
Саюз беларусаў Латвіі праводзіць вялікую работу па папулярызацыі беларускай культуры, умацаванню адносін паміж народамі Латвіі і Беларусі. Газета беларусаў Латвіі “Прамень” стала летапісам жыцця і дзейнасці нацменшасці. На Латвійскім радыё (LR-4) штомесяц выходзіць паўгадзінная праграма беларускай дыяспары, у якой прадстаўнікі беларускіх арганізацый расказваюць жыхарам рэспублікі пра сваю дзейнасць і важнейшыя навіны.

Важнейшыя мерапрыемствы, праведзеныя Саюзам Беларусаў Латвіі.
2003
І Міжнародны фестываль беларускай народнай песні з удзелам творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі;
Саюзам грамадскіх аб’яднанняў беларусаў Латвіі і Асацыяцыяй беларусаў Эстоніі створана Асацыяцыя беларусаў краін Балтыйскага рэгіёна;
2004
І Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Латвія – Беларусь. Дыялог двух культур” з удзелам вучоных двух краін і дыяспары (па матэрыялам мерапрыемства выдана кніга);
Вечар беларускага раманса з удзелам вядучай салісткі Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вікторыі Курбацкай і яе акампаніятара Галіны Аляшкевіч;
Вечар беларускай паэзіі з удзелам вядомага паэта Латвіі Андрыса Веянса (па матэрыялам мерапрыемства выдана кніга);
2005
Удзел у ІХ Усеславянскім сходзе ў Мінску;
Творчы вечар старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Ігара Лучанка з удзелам маэстра Райманда Паулса і спявачкі Вольгі Пірагс, творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі;
Дзякуючы сваёй актыўнасці і агульнаграмадскай важнасці праводзімых мерапрыемстваў Саюз беларусаў Латвіі ў снежні 2005 года атрымаў статус арганізацыі грамадскай дабрачыннасці;
2006
Юбілейны вечар творчасці салісткі Саюза беларусаў Латвіі Ганны Крупскай;
Дзіцячы фестываль “Маленькія зорачкі”;
Устанаўленне сувязей з грамадскім аб’яднаннем “Саюз латышоў Віцебскай вобласці”;
2007
Удзел у святкаванні 940-годдзя г.Мінска;
Удзел у ІІ фестывалі “Спяваюць беларусы Прыбалтыкі” у Нарве;
Падпісан Мемарандум аб супрацоўніцтве з Урадам Латвіі;
Удзел у Форумах “Сэйм і НДА Латвіі”;
ІІ Міжнародны фестываль беларускай народнай песні, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, з удзелам творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы і Беларусі;
2008
Святочные мерапрыемства з нагоды 5-годдзя стрварэння Саюза беларусаў Латвіі;
Маладзёжны фестываль “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну”;
2009
Шэраг святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 15-годдзю газеты беларусаў Латвіі “Прамень”;
2010
Выданне “Беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка” у супрацоўніцтве з Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (кіраўнік, акадэмік А.А.Лукашанец). Атрымана Падзяка ад Прэзідэнта Латвіі Валдыса Затлерса;
Канферэнцыя “20 год станаўлення і развіцця беларускага руху ў Латвіі”, святочны канцэрт;

2011
Упершыню праводзяцца Дні беларускай культуры, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Прайшло 19 святочных канцэртаў у гарадах Латвіі з удзелам народнага ансамбля “Вербіца”, Рэспубліка Беларусь;
Удзел у І фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў Мінску;
Упершыню ў гісторыі сучаснай Латвіі член праўлення Саюза беларусаў Латвіі Алёна Лазарава абрана дэпутатам Латвійскага парламента па Латгальскаму рэгіёну;
2012
Заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саюзам беларусаў Латвіі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь;
Дні беларускай культуры, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У гарадах Латвіі прайшло 11 канцэртаў з удзелам народнага ансабля “Вербіца”, Рэспубліка Беларусь;
Урачыстае мерапрыемства ў Рыжскай беларускай асноўнай школе, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка;
2013
Навукова-практычная канферэнцыя “Мы будуем грамадства Латвіі”;
Дні беларускай культуры, прысвечаныя 10-годдзю Саюза беларусаў Латвіі, праведзена 9 канцэртаў у розных гарадах Латвіі;
Саюз беларусаў Латвіі ўзнагароджаны Ганаровой Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
Святочнае мерапрыемства з нагоды 75-годдзя кампазітара Ігара Лучанка, Рэспубліка Беларусь;
Удзел у паседжанні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь у Мінску;
Юбілейная вечарына таварыства “Прамень” і старэйшага ансамбля беларускай народнай песні “Надзея”, г.Рыга (25-годдзе);
Падпісан Мемарандум аб супрацоўніцтве з Рыжскай думай;
2014
Заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саюзам беларусаў Латвіі і Кансультатыўным межэтніческім саветам пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь;
Канферэнцыя-дыскусія “Культура аб’ядноўвае народы” і святочныя канцэрты ў Рызе і Краславе з удзелам творчых калектываў розных нацыянальнасцей Беларусі і Латвіі ў супрацоўніцтве з Кансультатыўным саветам Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Л.П.Гуляка;
Упершыню пачаў праводзіцца конкурс даследчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, ініціятар – Алёна Лазарава, атрымана 15 работ, выдан зборнік конкурсных работ;
Дні беларускай культуры пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну”, праведзена 18 канцэртаў з удзелам народнага ансамбля “Вербіца”, Рэспубліка Беларусь;
Святкаванне народнага свята “Купалле” на березе Даўгавы ў Рызе;
Святочныя мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя газеты беларусаў Латвіі “Прамень”;
Удзел у ІІ фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў Мінску;
2015
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роль нацыянальных меншасцей у развіцці дзяржавы ў мульцікультурнай прасторы”, арганізатар Алёна Лазарава, удзельнікі з Латвіі, Эстоніі, Беларусі. Па матэрыялам канферэнцыі выданы рэкамендацыі, адбылася іх прэзентацыя ў Міністэрстве культуры і Сайэме Латвіі;
Дні беларускай культуры, прысвечаныя 525-годдзю з дня нараджэння асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Прайшло 14 канцэртаў у розных гарадах Латвіі.
Атрымалі віншаванне Прэзідэнта Латвіі Райманда Вейоніса;
Конкурс даследчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, атрымана 27 работ, выдан зборнік;
Святкаванне “Купалля” на березе Даўгавы ў Рызе;
2016
Адкрыццё праекта “Ручнік – традыцыйны элемент беларускай культуры”;
Дні беларускай культуры, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Максіма Багдановіча. Прайшло 11 канцэртаў у розных гарадах Латвіі;
Круглы стол “Роля і магчымасці таварыстваў нацыянальных меншасцей у захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны”, арганізатар Алёна Лазарава. Удзельнікі – прадстаўнікі Латвіі, Беларусі, Расіі;
Падпісан дагавор з Інстытутам культуры Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве;
Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурса “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, атрымана 15 работ, выдан зборнік;
Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саюзам беларусаў Латвіі і рэдакцыяй навуковага штогодніка «Латышы і беларусы: разам скрозь стагоддзі”;
2017
Дні беларускай культуры, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прайшло 11 канцэртаў у розных городах Латвіі. У заключным мерапрыемстве ў Рызе прымаў удзел Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”.
Атрымалі віншаванне ад Прэзідэнта Латвіі Райманда Вейоніса і кіраўніцтва самакіраванняў;
Конкурс даследчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, атрымана 6 работ, выдан зборнік конкурсных работ. Усяго за 4 гады атрымана 59 работ. Лаурэаты конкурса ездзілі ў Брусэль, наведалі Еўрапарламент і амбасаду Рэспублікі Беларусь у Бельгіі;
Падпісан дагавор з Беларускім Дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка;
Удзел у выставе “СМІ ў Беларусі”, ІІІ фестывалі мастацтваў беларусаў свету ў Мінску і святкаванні 950-годдзя горада Мінска;
2018 год
Дні беларускай культуры — 2018, прысвечаныя 15-годдзю Саюза беларусаў Латвіі і 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі, адбылося 12 канцэртаў, удзельнічалі 13 арганізацый.
Працягваўся Конкурс даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць», атрымана 6 работ. Усяго за ўсе гады атрымана 65 работ
Закончыўся праект «Беларускі ручнік – традыцыйны элемент беларускай культуры», які вышылі ўсе 15 таварыстваў Саюза беларусаў Латвіі.
23 лістапада ў Прэзідэнцкім дварцы ў час правядзення форума нацменшасцей «Ад інтэграцыі да аб’яднанага грамадства» адбылася ўрачыстая перадача беларускага ручніка Прэзідэнту Латвіі Райманду Вейонісу як сімвалічнае пажаданне міра і дабрабыту ўсяму латвійскаму народу ў гонар 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі і 15-годдзя Саюза беларусаў Латвіі.
Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай установай “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі” і Саюзам беларусаў Латвіі.
2019 год
“Дні беларускай культуры – 2019” пад дэвізам “Пазнай Беларусь!”, прысвечаныя 100-годдзю дзяржаўнасці і дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. Адбылося 13 канцэртаў, удзельнічалі 14 таварыстваў.
Асабліва ярка прайшло святочнае мерапрыемства ў Рызе з удзелам вучоных Рэспублікі Беларусь: акадэміка НАН Беларусі А.А.Лукашанца і вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Даніловіча і В.Л.Лакізы. На мерапрыемстве ўрачыста адзначылі таксама 25-годдзе газеты беларусаў Латвіі “Прамень”
Падрыхтавалі другі экзэмпляр ручніка – “Беларускі ручнік – традыцыйны элемент беларускай культуры”, які плануем уручыць у 2020 годзе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. як сімвалічнае пажаданне міру і дабрабыту латвійскаму і беларускаму народу.
Прадстаўнікі Саюза беларусаў Латвіі прымалі ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе (2001, 2006, 2010), з’ездах беларусаў міра, фестывалях гарадоў, штогод у выставах “СМІ ў Беларусі” і іншых мерапрыемствах.
Саюз белаусаў Латвіі цесна супрацоўнічае з Міністэрствам культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, таварыствам “Радзіма”, газетай “Голас Радзімы”, падтрымлівае добрыя адносіны з беларусамі Літвы і Эстоніі.

Саюзам беларусаў Латвіі выданы наступныя кнігі:
1) “Латвія-Беларусь: Дыялог двух культур” па матэрыялам І Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 2006 год;
2) Зборнік вершаў беларускіх паэтаў Латвіі “А водар Радзімы ўсё кліча і кліча”, 2006 год;
3) “Беларускае таварыства “Прамень””, 2008 год;
4) Фільм пра жыццё і дзейнасць беларусаў Латвіі, 2010 год;
5) “Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік”, 2010 год;
6) 5 зборнікаў конкурсных работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 гады;
7) Рэкамендацыі канферэнцыі “Роля нацменшасцей у развіцці дзяржавы ў мульцікультурнай прасторы”, 2015 год.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.