wordpress themes.

20-гадовы юбілей Славянскага таварыства “Узоры” і 10-годдзе іх песеннага ансамбля.

Мэр горада Ліваны Андрыс Вайвадс уручае Ганаровую грамату Лідзіі Знотыні

У невялічкіх старажытных Ліванах (заснаваны ў 1289 г.) пытлівы чалавек дазнаецца шмат цікавага. Горад, па-першае, геаграфічны цэнтр Латвіі. Таксама ў ім вуліца Рыгас – самая доўгая у рэспубліцы, праваслаўны храм Уладзімірскай іконы Божай Мацеры, рымска-каталіцкі касцёл Святога Мікеля, царква стараверскай абшчыны. Ёсць музей славутага ліванскага шкла, цэнтр мастацтва і рамёслаў, валун, на якім, па мясцовай легендзе, сядзелі Пётр І, а ў час вайны 1812 года – Напалеон. Нават цікава тое, што ў гэтым краі вырасла дачка начальніка Ліванскай пошты, якая стала мамай вядомага артыста Юрыя Нікуліна. А яшчэ трэба дадаць, што горад стаіць на збегу дзвюх рэкаў: Даўгавы і Дубны. І калі ў Ліванах 20 гадоў назад адбылася яшчэ адна адметная падзея, што стала неад’емнай часткай культурнага жыцця горада, гэты факт стаў значным. Я маю на ўвазе стварэнне Славянскага таварыства “Узоры”, яго дэвіз “Дарыць дабро людзям”, які складаўся з першых літар слоў Даўгава – Дубна – Ліваны.

І вось у суботу 22 лютага прыгожа аздобленая вялікая зала Ліванскага дома культуры была запоўнена да адказу. Такая падзея! 20 гадоў існавання Славянскага таварыства і 10 гадоў песеннага ансамбля! Атмасфера ў зале была прыўзнёслая, радасная, хоць відаць было, што арганізатары і ўдзельнікі крыху хвалююцца.

Але вось расселіся госці, усталявалася цішыня. Мерапрыемства адкрыла Лідзія Знотыня

Адкрывае мерапрыемства Лідзія Знотыня

Адкрывае мерапрыемства Лідзія Знотыня

і прадаставіла слово мэру горада Андрысу Вайвадсу. Мэр горада Андрыс Вайвадс цёпла прывітаў усіх прысутных, адзначыў вялікі ўклад “Узораў” у культурную сферу края, пажадаў усім творчых поспехаў, уручыў старшыні таварыства Лідзіі Знотыні Ганаровую грамату ад Ліванскай думы

Мэр горада Ліваны Андрыс Вайвадс уручае Ганаровую грамату Лідзіі Знотыні

Мэр горада Ліваны Андрыс Вайвадс уручае Ганаровую грамату Лідзіі Знотыні

і сардэчна павіншаваў кіраўніцу ансамбля “Узоры” Яніну Юзэфовіч.

Мэр горада Ліваны Андрыс Вайвадс віншуе кіраўніцу ансамбля “Узоры” Яніну Юзэфовіч

Мэр горада Ліваны Андрыс Вайвадс віншуе кіраўніцу ансамбля “Узоры” Яніну Юзэфовіч

Затым у зале загасілі свет, ва ўрачыстай цішыні запалілі свечы на вялізным торце, зайграла музыка і на сцэну выйшлі вядучыя – Зоя і Ашот Маміканяны:

  • Добры дзень, паважаныя госці! Добры дзень, дарагія жыхары горада! Як знак добрага пачатку свята мы хочам падзяліцца з вамі цяплом нашых сэрцаў. Сустракайце песенны ансамбль “Узоры” на чале з яго кіраўніцай Янінай Юзэфовіч!

І загучалі а-капэла песні:

Вітальная”, на беларускай мове,

За тихой рекой” і раманс

Белой акации гроздья душистые” , на рускай мове.

Калі змоўклі апладысменты, Зоя коратка распавядала гісторыю стварэння таварыства, сумеснай працы людзей розных пазіцый і прапанавала праслухаць песню “Сямейны альбом” у суправаджэнні відэорадка з кліпамі розных этапаў станаўлення “Узораў”.

Выступленні ішлі адно за адным. Цудоўна праспявала Лідзія Знотыня пад прыгожы гітарны акампанемент Яўгена Пашкевіча “Я прыйшла за шчасцем”.

Спявае Лідзія Знотыня

Спявае Лідзія Знотыня

Слухачам вельмі да спадобы прыйшлося і выкананне, і мудрыя словы песні:

Людям очень важно

С мыслью просыпаться,

Что жива надежда,

Что нельзя сдаваться.

Задушэўна выступіў і сам Яўген Пашкевіч з песняй «Пора подыскивать причал». Ім доўга і дружна апладыравалі.

Выступае Яўген Пашкевіч

Выступае Яўген Пашкевіч

Пасля былі выступленні і квартэта ансамбля (“Разбросала косы белая берёза”) і трыо (“Сапожки русские”). Многа ў таварыства талентаў!

Выступае ансамбль “Узоры”

Выступае ансамбль “Узоры”

Спявае трыо

Спявае трыо

Спявае квартэт

Спявае квартэт

Спявае квартэт

Спявае квартэт

Як кранальна, шчыра спявала вядомы раманс “Любовь и разлука” Зоя Маміканян, славуты “Киевский вальс” — Люба, “Когда нам только 20 лет” — Віктар Іваноў, “Даром” – Игорь Петровский! Нельга не адзначыць цудоўную сямейную пару Ўсцінавых – Алёну і Аляксандра. У іх выкананні, як заўсёды бліскучым, песня “Pedēja lapa на музыку Райманда Паулса выглядала як міні-спектакль!

Выступаюць Алёна і Аляксандр Усцінавы

Выступаюць Алёна і Аляксандр Усцінавы

Пасля салістаў – зноў ансамбль спевакоў у поўным складзе. Гучаць тры народныя песні на рускай, беларускай і украінскай мовах. Спевакі выкладваліся на поўную сілу. І ўдзячныя слухачы не шкадавалі далоняў – за шчырасць, цеплыню, чысціню выканання.

  • У нас выдатны кіраўнік”, — сказаў вядучы Ашот, — “Яніна Антонаўна Юзэфовіч. Усё, што вы чуеце – вынік яе работы, яе цярпення, дабрасумленнасці, асабліва ўлічваючы тое, што ездзіць яна да нас з Даўгаўпілса!”

І ў адказ на апладысменты залы Яніна пад уласны акампанемент выканала дзве песні.

А далей зноў было трыо (Алёна, Насця, Ірына), квартэт (Рая, Люба, Ліда, Міра), спявачкі шчодра дарылі слухачам цудоўныя песні розных народаў. І вось ужо на сцэну выйшаў баяніст Барыс Салаўёў, усіх павіншаваў са святам, сказаў, што яго раззадорылі дзяўчаты, і так заспяваў “Зімні вечар харош”, і так зайграў, што ногі слухачоў самі пачалі прасіцца ў пляс, і таленавітага музыку долга не адпускалі, патрабуючы што-небудзь “на біс”.

Іграе і спявае Барыс Салаўёў

Іграе і спявае Барыс Салаўёў

Ёсць у таварыства і паэтэса – Галіна Клімакова, якая ў сваіх лірычных вершах імкнецца перадаць адценні і пачуцці чалавечай душы. На вечарыне Галіна прачытала верш “Восень”.

Незабывальным сюрпрызам для ўсіх стала выступленне ілюзіяніста містэра Фокса (Сяргей Ступакоў), пераможцы конкурса ў Мюнхене. Падчас яго выступлення ўсе гледачы пераўтварыліся ў дзяцей: ахалі, дзівіліся, не маглі стрымаць эмоцый:як з вяровачкі атрымліваецца свечка, адкуль з свечак бяруцца жывыя голубі, як з хустачкі вылятае экзатычны папугай ара, ды не адзін, а цэлых два!? Пляскалі ў далоні так, што мусіць увесь горад чуў!

А тады зноў у поўным складзе і ўжо ў іншых касцюмах (падарунак ад Думы) на сцэну выйшаў ансамбль “Узоры” і на заканчэнне канцэрта праспяваў тры народныя песні:

«Ивушки» — рускую,

Par meitiņu” – латышскую і

Вясёльную” – беларускую.

Другая частка мерапрыемства была аддана віншаванням гасцей і сяброў усяму калектыву “Узораў”, бо ўсім хацелася падзякаваць арганізатарам і ўдзельнікам канцэрта за такую працу.

На сцэну выйшла старшыня таварыства Лідзія Знотыня:

  • Добры дзень, дарагія нашы сябры, бо вы ўсе – нашы сябры. 20 гадоў для чалавека – гэта пачатак самага прыгожага, самага творчага перыяда жыцця. Для таварыства – гэта цэлая гісторыя, бо яна складаецца з людзей – з іх душой, думкамі, талентамі. І я вельмі рада, што ў нас так многа цудоўных, непаўторных людзей – з шырокім даляглядам, чулых, крэатыўных, бо нічога нельга стварыць, калі няма на каго абаперціся і натхніцца. Хачу як падарунак праспяваць вам песню “Сябры”.

Далей Лідзія распавядала, што пяць гадоў назад “Узоры” уліліся ў склад Саюза беларусаў Латвіі і ўдзячны яму за падтрымку і дапамогу. За гады работы сваімі сіламі арганізавалі 165 мерапрыемстваў, а яшчэ ў чатырохстах члены таварыства прымалі ўдзел: гэта былі фестывалі, конкурсы, канцэрты.

Дзякуючы Ліванскай думе”, — дадала расказчыца: ”Консульству Беларусі, нашаму калектыву і маёй сям’і ўдалося выпусціць кнігу “Славянскае таварыства “Узоры””, якую я сёння з гонарам вам прадстаўляю. Шчыра дзякую ўсім, хто нам дапамагаў гэтыя гады: нашай Думе, швейнаму атэлье Яўгеніі Рэйнбах, што шыюць для нас, Ліванскаму Дому культуры і ўсім людзям, што прыйшлі павіншаваць нас і проста паглядзець на наш канцэрт.”

З віншаваннямі выступілі:

  • Андрыс Вайвадс, мэр г.Ліваны, які ўручыў граматы Яніне Юзэфовіч, Зоі Маміканян, Алёне і Аляксандру Ўсцінавым, Яўгену Пашкевічу;

  • Андрэй Аўраменка і Аляксей Васількоў, старшы саветнік і першы сакратар пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі, уручылі ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь кіраўніку музычнага ансамбля “Узоры” Яніне Юзэфовіч Ганаровая грамату;

  • Мікалай Раманкевіч, супрацоўнік кансулата Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе;

  • Уладзімір Балакін, атташэ пасольства Расійскай Федэрацыі;

  • Валянціна Піскунова, старшыня Саюза беларусаў Латвіі, сардэчна павіншавала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства са святам і ўручыла “Віншаванне” і Ганаровую грамату старшыні таварыства “Узоры” Лідзіі Знотыні, а таксама “Падзякі” Яніне Юзэфовіч, Кацярыне Пурмале і Лідзіі Ероменка;

Віншуе старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова

Віншуе старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова

  • Святлана Пудава, першы каардынатар таварыства “Узоры”;

  • Зінаіда Сіліня і Станіслаў Валодзька, члены беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, г.Даўгаўпілс;

Прычым паэт Станіслаў Валодзька (на тое ён і паэт!) прысвяціў ліванскаму песеннаму ансамблю прачулыя радкі:

Глядзяць замілавана сонца й зоры

Як тут шчыруе ваш ансамбль “Узоры”,

Як гожа песні родныя спявае

Ўспаміны аб радзіме навявае.

I бачацца, было нібыта ўчора,

На вокнах хаты ледзяныя ўзоры,

Якія дзецьмі мы разглядваць рады

Ў чаканні: вось ідуць да нас Каляды!

I рознаквецце траўнае Купалля

На рушніках, што нашы мамы ткалі.

Якія там прыгожыя узоры!

Хто чулы — шмат аб чым яны гавораць…

Як птацтва, што вясной спявае хорам —

Супольнасць ваша можа быць узорам:

Як трэба людзям жыць у добрай згодзе –

Вясёлку і ў пахмурны дзень знаходзіць…

  • Іна Янсанэ, член беларускага таварыства “Спатканне”, г.Екабпілс;

  • Валянціна Зарніцка і Ніна Памялава, члены ўкраінскага гурта “Явір” з г.Екабпілса, Ніна Памялава падаравала юбілярам прыгожую народную песню;

  • Людміла Стэц, старшыня беларускага таварыства “Сузор’е” з г.Рэзэкнэ;

  • Ігар Ермакоў і Анатоль Лісавец, старшыня беларускага таварыства “Крыніца”, г.Лудза, і яго намеснік;

  • Група сяброў з г.Ерсікі з падарункам – музычным нумарам “Полькі” С.Рахманінава;

  • Таццяна Гогалінская, старшыня беларускага таварыства “Вербіца”, г.Дагда;

  • Т.Лапушко, старшыня Таварыства славянскай культуры “Радуга” Прэйльскага края;

  • Інгуна Бадунэ, кіраўнік “Baltās mājas”, г.Ліваны з цудоўным нумарам фальклорнага латышскага ансамбля.

Гледзячы на ветлівыя і дабразычлівыя твары людзей, бачачы іх радасць ад сустрэчы, можна не сумнявацца, што з такім духам сяброўства і творчасці, які пануе ў таварыстве, “Узоры” сталі яшчэ адной славутасцю Ліванаў.

Ансамбль “Узоры”

Ансамбль “Узоры”

Здымак з дыпламатамі і мэрам горада Ліваны Андрысам Вайвадсам

Здымак з дыпламатамі і мэрам горада Ліваны Андрысам Вайвадсам

Агульны здымак

Агульны здымак

Алёна Міцкевіч, член рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.