wordpress themes.

25 гадоў газеце беларусаў Латвіі “Прамень”

Лявон Рыгоравіч Шакавец быў галоўным рэдактарам газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па 2016 год. 24 кастрычніка 2016 года Лявон Шакавец адышоў з жыцця. Імя Лявона Шакаўца і яго плённая праца на карысць Радзіме застануцца ў гісторыі беларускага руху ў Латвіі.

Ужо 25 гадоў Саюзам беларусаў Латвіі пры фінансавай падтрымцы фірмы «Iļģuciems» выдаецца газета беларусаў Латвіі “Прамень”.
У маі 1994 года на II Канферэнцыі беларусаў Латвіі вырашылі стварыць агульнабеларускую газету. Для практычнай рэалізацыі праекта па выпуску газеты Канферэнцыя зацвердзіла аргкамітэт, у які ўвайшлі абраны на пасаду галоўнага рэдактара Лявон Рыгоравіч Шакавец, Валянціна Аляксандраўна Піскунова, Алесь Аляксандравіч Карповіч, Таццяна Касуха, Мікола Паўловіч. Гэтымі ж сіламі вялася падрыхтоўчая работа, звязаная з выпускам першага нумара газеты.
Калі ўсё было ўладжана, 27 снежня 1994 года, за 3 дні да Новага 95-га года, выдаўцы трымалі першы нумар газеты беларусаў Латвіі “Прамень” у малым фармаце на 4-х палосках, але ўжо праз год (у 1995 годзе) нумар газеты быў разнастайным па тэматыцы выдання і займаў шмат старонак.
Газета адразу стала папулярнай сярод беларусаў Латвіі, а таксама атрымала прызнанне ў Беларусі.
З нумара ў нумар газета ўдасканальвалася: паглыбляўся змест матэрыялаў, паляпшалася яе афармленне. Адбыўся пераход газеты “Прамень” з чорна-белага на двухколерны, апасля і на каляровы друк. Паступова газета беларусаў Латвіі “Прамень” з вузкафарматнага выдання, большасць матэрыялаў якога была прысвечана выключна пытанням са сферы культуры, ператварылася ў сапраўдную грамадскую газету з адпаведным тэматычным і жанравым напаўненнем.
Заснавальнік газеты — Беларускае таварыства «Прамень», газета выходзіць у Рызе адзін раз у два месяцы, тыраж газеты складае 1000 экз.

Лявон Рыгоравіч Шакавец быў галоўным рэдактарам газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па 2016 год. 24 кастрычніка 2016 года Лявон Шакавец адышоў з жыцця. Імя Лявона Шакаўца і яго плённая праца на карысць Радзіме застануцца ў гісторыі беларускага руху ў Латвіі.

Лявон Рыгоравіч Шакавец быў галоўным рэдактарам газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па 2016 год. 24 кастрычніка 2016 года Лявон Шакавец адышоў з жыцця. Імя Лявона Шакаўца і яго плённая праца на карысць Радзіме застануцца ў гісторыі беларускага руху ў Латвіі.

valentina

elena

 

Барыс Акімавіч Піскуноў - намеснік галоўнага рэдактара газеты беларусаў Латвіі “Прамень”, фатограф, укладальнік падшыўкі газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па сучасны дзень, афарміцель стэнда Саюза беларусаў Латвіі, актыўны ўдзельнік выстаў “СМІ ў Беларусі”.

Барыс Акімавіч Піскуноў — намеснік галоўнага рэдактара газеты беларусаў Латвіі “Прамень”, фатограф, укладальнік падшыўкі газеты беларусаў Латвіі “Прамень” з 1994 года па сучасны дзень, афарміцель стэнда Саюза беларусаў Латвіі, актыўны ўдзельнік выстаў “СМІ ў Беларусі”.

trio

Цікавыя артыкулы дасылаюць у газету Таццяна Бучэль, Людміла Стэц, Людміла Сінякова, Марыя Памецька, Данута Багушка, Анжэла Фаміна, Алена Нарушэвіч і іншыя.
Хочацца прызнацца, што рабіць выданне на грамадскіх пачатках — справа нялёгкая, але ж вельмі патрэбная.
Нам, выдаўцам, прыносіць вялікае задавальненне рабіць усё ў імя таго, каб квітнела наша Бацькаўшчына, а яе культура, пры нашым сумесным намаганні, пусціла б глыбокія карані і на прасторах Латвіі, якая стала для нас другой Радзімай.
У сучасны момант газета беларусаў Латвіі “Прамень” – гэта адзінае поўнафарматнае выданне беларусаў замежжа.
Газета інфармуе чытачоў аб падзеях, культурных мерапрыемствах беларускай дыяспары Латвіі і Балтыі, прапагандуе беларускую культурную спадчыну, беларускую мову, культуру, традыцыі, станаўленне і развіцце беларускага руху ў Латвіі, беларускага асветніцтва, мастацкай самадзейнасці, творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, спартыўныя мерапрыемствы, адлюстроўвае важныя мерапрыемствы Пасольства Беларусі, консульскую інфармацыю. Шмат карыснага робіць газета для аб’яднання беларусаў, садзейнічае захаванню самасвядомасці беларусаў, павышае іх інтарэс да нацыянальнай культуры, роднай мовы і іншых напрамкаў беларускай духоўнай спадчыны, жаданню ўлівацца ў суполкі і творчыя калектывы.
За значны ўклад у развіццё беларускага друку ў замежжы, умацаванне беларуска-латвійскіх культурна-асветніцкіх сувязяў газета Саюза беларусаў Латвіі “Прамень” 14 кастрычніка 2009 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана Ганаровай Граматай.
Гэты факт з’яўляецца пазнакай высокай ацэнкі працы не толькі ўсяго каллектыву выдання, але і ўвогуле ўсяго Саюза беларусаў Латвіі. Інфармацыю пра гэтую падзею рэдкалегія газеты “Прамень” размяшчае на першай паласе кожнага нумара выдання, побач з яго лагатыпам і назвай.
Рэдкалегія газеты беларусаў Латвіі «Прамень» была ўзнагароджана ў 2014 годзе Падзякай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з 20-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.
28 студзеня 2019 года адзначылі 25-годдзе газеты “Прамень”! Атрымалі ад Міністэрства Інфармацыі Беларусі “Падзяку” рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”. Газета “Прамень” і члены рэдкалегіі былі ўзнагароджены Ганаровымі Граматамі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

stend

padzjaka-gramata
Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Аляксандр Лукашанец уручае старшыні і членам рэдкалегіі Ганаровыя Граматы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі

lukashanec-piskunova

lukashanec-lazareva

kuka-sinja

luka-zhur

vystava

guljaka
Штогод дэлегацыя Саюза беларусаў Латвіі з матэрыяламі газеты «Прамень» удзельнічае ў выставе «СМІ ў Беларусі» па запрашэнню Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніда Паўлавіча Гулякі. Мы ўспрымаем гэты факт як вышэйшую ўзнагароду за нашу працу.
Газета «Прамень» распаўсюджваецца таварыствам Саюза беларусаў Латвіі, дзяржаўным арганізацыям Латвіі і Беларусі, Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага універсітэта, Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту імя Максіма Танка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншым.
З 2014 года Саюз беларусаў Латвіі праводзіць Конкурс даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць»
У 2016 годзе аўтар даследчай работы “Гісторыка-культурны феномен газеты беларусаў Латвіі “Прамень” Зелянко Сяргей Віктаравіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (Рэспубліка Беларусь, г. Мінск) адзначыў, што беларусы Латвіі вельмі арганічна ўключаны ва ўсе сферы жыцця краіны. Аднак, на яго погляд, адным з найадметнейшых праектаў суайчыннікаў у Латвійскай Рэспубліцы з’яўляецца стварэнне і наладжаны выпуск друкаванага СМІ.
С.Зелянка вызначыў высокі ўзровень якасці рэдакцыйнай падрыхтоўкі матэрыялаў газеты ”Прамень” да друку і падкрэсліў, што даследаванне пасадзейнічае навуковаму асэнсаванню шматгадовага вопыту выдання беларускай газеты па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
Практычная значнасць даследавання заключаецца у магчымасці ўключэння ў практычныя курсы па гісторыі замежнай і айчыннай журналістыкі, якія чытаюцца ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, звестак пра газету беларусаў Латвіі “Прамень”, а таксама ў выданні асобнай манаграфічнай навукова-метадычнай працы “Гісторыка-культурны феномен газеты беларусаў Латвіі “Прамень”” з апісаннем шляхоў развіцца і станаўлення выдання, яго генезісу і анталогіі, грунтоўным аналізам асаблівасцяў жанрава-зместавага напаўнення газеты, прагнозам яе далейшага функцыянавання ў сучасных умовах інфармацыйнага грамадства і пашырэння ІТ- тэхналогій.
Газета “Прамень” стала летапісам жыцця і дзейнасці беларускай дыяспары Латвіі і садзейнічала аб’яднанню беларусаў Латвіі.
У сучасны час у склад Саюза беларусаў Латвіі ўваходзяць і актыўна працуюць 15 таварыстваў у розных гарадах Латвійскай Рэспублікі.

buklet-
Газета “Прамень” выжыла у нялёгкай жыццёвай барацьбе, атрымала прызнанне ў розных краінах, газета застаецца сімвалам годнасці беларусаў, нясе святло, мір, згоду ў грамадскае жыццё!

Старшыня Саюза беларусаў Латвіі,
старшыня рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”,
Валянціна Піскунова

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.