wordpress themes.

Наш паважаны Юзік

vlcsnap-2019-08-01-14h56m14s185

Цыргановіч Іосіф Іванавіч
11.11.1948 – 28.07.2019

28 ліпеня 2019 года на 71 гаду жыцця памёр Іосіф Іванавіч Цыргановіч – наш паважаны Юзік.
Іосіф стаяў у вытокаў развіцця беларускага руху ў Латвіі, стрварэння таварыства “Прамень” і ансамбля “Надзея”, да самага апошняга часу з’яўляўся сябрам Беларускага таварыства “Прамень” г.Рыгі і актыўным удзельнікам ансамбля беларускай песні «Надзея».
Іосіф актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах па папулярызацыі беларускай культуры, мовы, традыцый у Латвіі, у культурных мерапрыемствах у Беларусі.
Выказваем спачуванне сям’і, родным і сябрам у сувязі з вялікай стратай.
Светлая памяць аб нашым добрым сябры Юзіке назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Праўленне Саюза беларусаў Латвіі,
Праўленне і сябры Рыжскага беларускага таварыства “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.