wordpress themes.

30-годдзе Беларускага таварыства “Прамень” і ансамбля беларускай песні “Надзея”

Ансамбль беларускай песні «Надзея»: Сава Зіх, Дар’я Грышына, Надзея Петкевіч, Людміла 
Мараніна, Людміла Сінкевіч, Вольга Лукша, Алёна Лазарава, Іна Райхманэ, Ларыса Люцько, Міхаіл 
Саўчук, Зоя Кальвіш, Надзея Стрэльцова, Святлана Астроўская, Ніна Асірэйка, Галіна Междрэя, 
Кацярына Глазкова, Ігар Люцько, Юзік Цыргановіч (фота - Андрэй Карнатоўскі)

У запоўненай да адказа зале Рыжскага Латышскага таварыства 12 студзеня адбылася ўрачыстая вечарына, прысвечаная 30-годдзю ансамбля беларускай песні “Надзея” і Беларускага таварыства “Прамень”.

Ансамбль беларускай песні «Надзея»: Сава Зіх, Дар’я Грышына, Надзея Петкевіч, Людміла Мараніна, Людміла Сінкевіч, Вольга Лукша, Алёна Лазарава, Іна Райхманэ, Ларыса Люцько, Міхаіл Саўчук, Зоя Кальвіш, Надзея Стрэльцова, Святлана Астроўская, Ніна Асірэйка, Галіна Междрэя, Кацярына Глазкова, Ігар Люцько, Юзік Цыргановіч (фота - Андрэй Карнатоўскі)

Ансамбль беларускай песні «Надзея»: Сава Зіх, Дар’я Грышына, Надзея Петкевіч, Людміла
Мараніна, Людміла Сінкевіч, Вольга Лукша, Алёна Лазарава, Іна Райхманэ, Ларыса Люцько, Міхаіл Саўчук, Зоя Кальвіш, Надзея Стрэльцова, Святлана Астроўская, Ніна Асірэйка, Галіна Междрэя, Кацярына Глазкова, Ігар Люцько, Юзік Цыргановіч (фота — Андрэй Карнатоўскі)

Адкрыла мерапрыемства старшыня таварыства Алёна Лазарава, якая сардэчна прывітала прысутных і пажадала ўсім добрага настрою і радасці ад сустрэчы з сябрамі.

Адкрывае святочнае мерапрыемства Алёна Лазарава, старшыня Рыжскага беларускага таварыства «Прамень»

Адкрывае святочнае мерапрыемства Алёна
Лазарава, старшыня Рыжскага беларускага
таварыства «Прамень»

Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова ў сваім віншавальным слове адзначыла, што суполка “Прамень” з’яўляецца адным з старэйшых беларускіх гуртоў у Латвіі і адным з заснавальнікаў Саюза беларусаў Латвіі, паспяхова працуе ўжо 30 гадоў, мае шмат узнагарод ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за выкананне сваёй высакароднай місіі,

gramotaMakey

а ў кастрычніку 2018 года – ад Міністэрства замежных спраў Беларусі за доўгатэрміновы ўклад у развіццё добрасуседскіх адносін паміж Латвіяй і Беларуссю.

Выступае Валянціна Піскунова, старшыня Саюза беларусаў Латвіі

Выступае Валянціна Піскунова, старшыня
Саюза беларусаў Латвіі

Ансамбль “Надзея” за гэты час значна вырас, дасягнуў высокай ступені майстэрства, палюбіўся слухачам, з’яўляецца пастаянным удзельнікам святаў песні, за што атрымаў падзяку ад Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Райманда Вейоніса. Таксама яна зачытала прывітальны ліст ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

gramotaVejonis
Далей юбіляраў павіншаваў ад імя Рыжскай думы і дэпартамента адукацыі, культуры і спорта Арніс Мілтыньш. Ён уручыў старшыні “Праменя” Алёне Лазаравай Ганаровую грамату, падзякаваў за плённую і самаадданую працу таварыства на карысць яднання грамадства і пажадаў далейшых творчых поспехаў усей дыяспары.

Віншуюць прадстаўнікі Рыжскай думы Арніс Мілтыньш і Зінта Гуганэ

Віншуюць прадстаўнікі Рыжскай думы
Арніс Мілтыньш і Зінта Гуганэ

gramotaBalamovskis
Таксама юбіляраў прывіталі: прадстаўнік Дома недзяржаўных арганізацый Зінта Гуганэ,

gramotaNVOсаветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Аляксей Мацюхевіч

Віншуе Аляксей Мацюхевіч, саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі

Віншуе Аляксей Мацюхевіч, саветнік-пасланнік
пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі

і айцец Алег Пелевін, протаіерэй праваслаўнай царквы Святога Архангела Міхаіла.

Сардэчна віншуе айцец Алег Пелевін, протаіерэй праваслаўнай царквы Святога Архангела Міхаіла

Сардэчна віншуе айцец Алег Пелевін,
протаіерэй праваслаўнай царквы Святога
Архангела Міхаіла

Вялікі канцэрт пачаўся паэтычнымі радкамі беларускага паэта Янкі Купалы:
Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,
На другое неба я гляджу сягоння,
Але ў думках, сэрцы толькі вас вітаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краі.
І няма на свеце той вялікай меры,
І няма на свеце тых каваных дзвераў,
Каб хоць на гадзіну, у будні ці ў нядзелю
Мяне ад Радзімы адарваць сумелі.
Пасля чаго на сцэну пад апладысменты аўдыторыі выйшаў ансамбль “Надзея” (музычны кіраўнік Ларыса Люцько). І загучалі цудоўныя беларускія песні: акапэльна – “Явар і каліна” на словы Янкі Купалы, і народная “Шчодры вечар”, а пасля пад акампанемент акардэона Дар’і Грышынай — “Ці свет, ці світае” і “Гары, касцёр”.

Ансамбль «Надзея», песня “Явар і каліна”

Ансамбль «Надзея», песня “Явар і каліна”

Калі спевакі ўзялі паузу, вядучыя канцэрта Алёна Міцкевіч і Ягор Лазараў пазнаёмілі слухачоў з гісторыяй узнікнення ансамбля.

Вядучыя Ягор Лазараў і Алёна Міцкевіч

Вядучыя Ягор Лазараў і Алёна Міцкевіч

У складаным 1988 годзе, у час вялікага распаду, многія пачалі ўспамінаць свае карані і гуртавацца. У рыжскіх беларусаў абазначыўся гурток спевакоў. Гэта былі людзі розных узростаў і прафесій, але аб’ядноўвала нас беларуская культура і беларуская песня. Кіраўніцтва гуртом узяла на сябе Ніла Александровіч, настаўніца спеваў адной з школ Рыгі. Першая песня, з якой пачынаўся творчы шлях калектыва, была песня «Люблю мой край» на словы Канстанцыі Буйло. За імі пайшоў шэраг народных…

Ансамбль «Надзея», заключнае выступленне, гучыць песня «Родны край»

Ансамбль «Надзея», заключнае выступленне, гучыць песня «Родны край»

Паступова да ансамбля сталі далучацца беларусы з Огрэ, Олайнэ, Вангажы. Абзавяліся канцэртмайстрам – Валерыем Булем, які з намі сябруе ўжо многа гадоў і з’яўляецца аўтарам музыкі да некаторых песень. Выявіліся салісты: Сіма Смірнова, сур’ёзны, адказны чалавек, Галіна Берзіня, шчыры аматар народнай песні, Дана Марцюшова – «наш званочак», уважлівая і дабразычлівая Надзея Петкевіч. Спевакі адчувалі сябе маленькім лісточкам на магутным дрэве народнай культуры. I назву ўзялі — “Надзея” — схільнасць беларускай натуры да веры ў лепшае.

Выступаюць Зоя Кальвіш і Надзея Петкевіч, бела- руская народная песня “Каля гаю, там дзе рэчка”

Выступаюць Зоя Кальвіш і Надзея Петкевіч, бела-
руская народная песня “Каля гаю, там дзе рэчка”

Першае выступленне «на людзях» адбылося 31 кастрычніка 1990 года ў час правядзення вечарыны, прысвечанай 500-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны, якую наладзіла таварыства «Прамень». Малавядомы і невялічкі песенны гурт хвалюючыся выйшаў на сцэну. Прынялі спевакоў вельмі цёпла і дабразычліва, аўдыторыя была эмацыянальна ўзрушана гучаннем роднай матчынай мовы, хараством і мілагучнасцю беларускіх песень, што надало сіл і ўпэўненасці і калектыву, і яго кіраўніку.

Выступае сям’я Мараніных і Грышыных, беларуская народная песня “У суботу Янка ехаў ля ракі”

Выступае сям’я Мараніных і Грышыных, беларуская народная песня “У суботу Янка ехаў ля ракі”

Важна адзначыць, што шлях «Надзеі» цесна і непарыўна звязаны з дзейнасцю першай сур’ёзнай суполкі «Прамень». Іменна з гэтага маленькага культурнага парастка вырасла і аформілася Беларускае таварыства “Прамень”, якое з першых дзён існавання (1988 год) паставіла перад сабой высокародную задачу: захаваць беларускую мову ў Латвіі, узнавіць нацыянальныя традыцыі, арганізаваць мастацкую самадзейнасць і наладзіць выпуск беларускай газеты ў Прыбалтыцы. І беларусы хлынулі ў «Прамень», бо адчулі сябе сярод шчырых і спачувальных землякоў і маглі рэалізаваць свае духоўныя патрабаванні.
Цесныя сувязі таварыства і ансамбля падкрэслілі ў сваім віншавальным слове дырэктар Латвійскага Цэнтра нацыянальных культур Сігнэ Пуятэ і спецыяліст цэнтра Aйга Васілеўская,

Віншуюць Сігнэ Пуятэ і Айга Васілеўская, кіраўнік і спецыяліст Цэнтра нацыянальных культур Латвіі, і Івета Малыня, кіраўнік Латгальскага рэгіёна планіравання

Віншуюць Сігнэ Пуятэ і Айга Васілеўская, кіраўнік і спецыяліст Цэнтра нацыянальных
культур Латвіі, і Івета Малыня, кіраўнік Латгальскага рэгіёна планіравання

а таксама супрацоўнікі Міністэрства культуры Латвіі Дзяніс Краталаў і Крысціна Ліепіня, якія сардэчна павіншавалі ўсіх прысутных з такім прыемным юбілеем і пажадалі далейшых творчых поспехаў. Падарункам усім было паяўленне на сцэне гасцей з Беларусі – заслужанага аматарскага калектыва фольк-шоу балета “Альянс” Дзяржаўнай Адукацыйнай Установы гімназіі-каледжа мастацтваў горада Бабруйска.

Выступае калектыў фольк-шоу балета «Альянс», г.Бабруйск, Беларусь, танец «Кросны»

Выступае калектыў фольк-шоу балета «Альянс», г.Бабруйск, Беларусь, танец «Кросны»

Ужо першы іх танец – “Кросны” – выклікаў авацыі зала, так прыгожа, энергічна, спрытна яны выглядалі і рухаліся, глядзець на іх было адно задавальненне. Трэба дадаць, што з гэтым калектывам мы супрацоўнічаем не ўпершыню. Яны ўжо прыязджалі на кірмаш у Даўгаўпілс. А  цяпер плануецца прыезд “Надзеі” летам 2019 г. у Бабруйск на міжнароднае свята “Венок дружбы”. Другі блок канцэрта быў звязаны з святочнымі каляднымі днямі. 25 снежня Латвія адсвяткавала Ражство па Грыгарыянскаму календару, 7 студзеня – па Юліянскаму. Ражство Хрыстова – дзіўны час, калі кожны чалавек імкнецца падараваць любоў і дабрату блізкім людзям, стаць лепей, бліжэй да Бога, калі мір напаўняецца радасцю і светам. На сцэну ізноў выйшаў ансамбль “Надзея”, перамяніўшы касцюмы, загучала старадаўняя царкоўная песня “Ой, на моры, моры”, а пасля – духоўнае песнапенне “Свету заступніца” напева Пюхціцкага манастыра на словы Ю.Жадоўскай (пераклад на беларускую мову Алёны Міцкевіч), прысвечаная Божай маці. Песні гучалі так чысцютка, пранізліва, краналі самыя тонкія струны ў душах слухачоў, хацелася, каб мелодыі не канчаліся, слухаць яшчэ і яшчэ. У падзяку спевакам доўга не змаўкалі дружныя апладысменты.
Затым слова было прадастаўлена ганароваму госцю з Мінска, даўняму сябру “Праменя”, вядомай асобе – пісьменніцы, сцэнарысту, аўтару шматлікіх раманаў і шэрагу навуковых работ – Наталлі Голубевай. Яна расказала, што даўно і ўважліва назірае за “Праменем”, вітае ўсе ініцыятывы, дзівіцца шырыні ахопу дзейнасці гурта і дорыць суполцы знакавы падарунак – святочны ручнік. Таксама спадарыня Голубева выказала гатоўнасць дапамагаць у выпуску кнігі і фільма аб жыцці і дзейнасці беларусаў Латвіі.

Віншуюць Вента Коцарэ і Лінда Элтэрманэ,  кіраўнікі АБ ЛУ і БІЦ АБ ЛУ

Віншуюць Вента Коцарэ і Лінда Элтэрманэ,
кіраўнікі АБ ЛУ і БІЦ АБ ЛУ

Выступленне Н.Голубевай падтрымалі дырэктар Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага Універсітэта Вента Коцарэ і кіраўнік Беларускага інфармацыйнага цэнтра Лінда Элтэрманэ, якія таксама выказалі пашану дзейнасці “Праменя” і гонар за цесныя сувязі з суполкай.

Выступае Наталля Голубева, Беларусь

Выступае Наталля Голубева, Беларусь

А далей зноў спяваў ансамбль “Надзея”. Была ўшанавана памяць спевака, баяніста Станіслава Клімава, які не толькі акампанаваў ансамблю, але і пісаў цудоўную музыку да вершаў беларускіх паэтаў. У сваіх мелодыях Станіслаў выражаў усю глыбіню пачуццяў: любоў да малой радзімы, пашану да маці, вернасць народным традыцыям. У мінулым годзе яму б споўнілася 80 гадоў. І ў гонар Станіслава прагучала яго любімая песня.
Было адзначана, што з 1994 года таварыства “Прамень” актыўна ўдзельнічае ў выпуску газеты з такой жа назвай – “Прамень” у стварэнне якой многа сіл уклалі Валянціна Піскунова, Алесь Карповіч, Лявон Шакавец, Раіса Сакалова, Валянціна Шыбаева і іншыя.
Усе гэтыя гады да 24.10.2016 года галоўным рэдактарам быў Лявон Шакавец, прафесійны журналіст, таленавіты апавядальнік і спрактыкаваны сачыняльнік баек. Ён шмат пісаў пра жыццё беларусаў, удзельнічаў у выданні кнігі “Прамень” (2008 г.), зборніка вершаў латвійскіх беларусаў “А водар Радзімы ўсё кліча і кліча”. Яго памяці ансамбль таксама прысвяціў песню.

Ансамбль «Надзея», беларуская народная песня “Калі ў лесе грыбы не радзілісь”

Ансамбль «Надзея», беларуская народная песня “Калі ў лесе грыбы не радзілісь”

 

Ансамбль «Надзея», беларуская народная песня “Ой на моры, моры”

Ансамбль «Надзея», беларуская народная песня “Ой на моры, моры”

Ізноў слова ўзяла Алёна Лазарава. Яна напомніла прысутным, што ў розныя гады “Праменем” паслядоўна кіравалі: Валянціна Кліменка (да 1991 г.), Алесь Карповіч (1991 – 1996 гг.), Мікола Буры (1996 – 2003 гг.), Валянціна Піскунова (2003 – 2011 гг.). Што да ансамбля, прысутным былі прадстаўлены: Ніла Александровіч, аматарка народнай песні і першы музычны кіраўнік калектыва, якая прыехала на гэтае свята з Мінска; Зоя Кальвіш, што працавала з “Надзеяй” з 1989 па 2006 год, самародак і шчырая душа. Яна значна пашырыла і ўзбагаціла рэпертуар “Надзеі”, і ён ужо здолеў прымаць удзел ва ўсіх значных песенных фестывалях Латвіі і Беларусі. Выпусцілі дыск. За сваю працу Зоя Кальвіш узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Трэці кіраўнік ансамбля — Людміла Серада — працягнула кіраўніцтва спевакамі да 2016 года. Яна прафесіянал, творчая асоба. Абапіраючыся на здабыткі Зоі Кальвіш, Людміла акцэнтавала ўвагу на новых формах гучання песні і росце вакальных здольнасцей калектыва. На штогадовых аглядах гурт ацэньваўся высокімі баламі і дасягнуў першага ўзроўню вакальнага майстэрства, “Надзея” ездзіла на песенныя фестывалі ў Літву, Эстонію, Беларусь, многа выступалі ў Латвіі. З калектывам Людміла адпрацавала 10 гадоў, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Граматай Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь.

gramotaKarchevskaja
Таксама з удзячнасцю Алёна выклікала на сцэну шматгадовых актывістаў таварыства “Прамень”, што стоялі ля вытокаў гурта і ансамбля: Валянціну Шыбаеву, Сіму Смірнову, Раісу Сакалову, Алёну Міцкевіч, Іосіфа Цыргановіча, Міхаіла Саўчука, Галіну Междрэю, акампаніятараў калектыва Сяргея Калеснікава і Валерыя Буля. Ветэраны не зусім стройна, але дружна і з натхненнем праспявалі самую першую песню, якую ў далёкім 1988 годзе вывучыў гурт – “Люблю мой край” на словы Канстанцыі Буйло. Усе “першапраходцы” атрымалі “Падзякі” і невялікія падарункі і пад апладысменты сышлі са сцэны, а вядомы беларускі паэт Станіслаў Валодзька, сябра Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, прачытаў свае вершы, прысвечаныя “Праменю” і “Надзеі” і разам з В.Амбросавым, членам праўлення “Уздыма”, шчыра павіталі юбіляраў са святам. Да іх далучыліся Ліепайская беларуская абшчына “Мара”, Елгаўскае таварыства “Злата”, Ліванскае таварыства “Узоры”. Пасля зноў гучалі песні – і народныя, і аўтарскія. Зала то замірала ў цішыні, то ўзрывалася бурнымі авацыямі. Спевакоў мянялі танцоры з фольк-шоу балета “Альянс”.

Кіраўнікі таварыства «Прамень» і ансамбля «Надзея»

Кіраўнікі таварыства «Прамень» і ансамбля «Надзея»

Гледачоў прыводзілі ў захапленне і касцюмы, і грацыя рухаў, прыгажосць маладосці і энэргія жыццёвай сілы, выражаныя ў танцах. Госці прывезлі аж пяць цудоўных народных танцаў, а закончылі ўсім вядомай “Лявоніхай”.

Выступае калектыў фольк-шоу балета «Альянс», г.Бабруйск, Беларусь, танец «Лявоніха»

Выступае калектыў фольк-шоу балета «Альянс», г.Бабруйск, Беларусь, танец «Лявоніха»

як жа яна стасавалася з выкананай ансамблем “Надзея” брэндавай песняй “Чабатуха”, поўнай народнага гумару і яскравай весялосці! Зала смяялася і доўга не адпускала салістку Зою Кальвіш, увесь калектыў і таленавітага акампаніятара Саву Зіха, які працаваў з ансамблем невялікі час і удзельнічаў ў другім фестывалі творчасці беларусаў свету.

Выступаюць Алёна Лазарава і Святлана Астроўская, песня “Ручнік”

Выступаюць Алёна Лазарава і Святлана Астроўская,
песня “Ручнік”

Вядучыя, працягваючы канцэрт, расказалі, што ў 2011 годзе кіраўніком “Праменя” стала Алёна Лазарава, і з яе прыходам калектыў набыў новае дыханне. Яна – чалавек творчы, рознабаковы, з шчырай душой і гарачым сэрцам. У дзейнасць “Праменя” увайшлі таксама задачы культурна-адукацыйныя. Алёна рухае ўсё новыя ініцыятывы і дабіваецца іх здзяйснення. Так, з яе падачы пачалі штогод праводзіцца Дні беларускай культуры, падтрыманыя Саюзам беларусаў Латвіі. Ужо пяць гадоў праходзіць Конкурс даследчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць” (за 5 гадоў сабрана 65 работ). Толькі што завяршыўся апошні праект “Ручнік – традыцыйны элемент беларускай культуры”. Найлепей, што такое ручнік для беларусаў, сказаў паэт Нефрановіч:
Ручнік бялюткі для дзіцяці,
Каб чалавек хутчэй акрэп,
I вытканы рукамі маці –
Накрыць гарачы з печы хлеб.

На покуце у хаце – Бога
Ушанаваны светлы лік,
I адмысловы — у дарогу,
I для нябожчыка ручнік.

I ёсць на гадавое свята,
Калі ў сэрцы весялосць.
3 каймою — павязаць каб свата.
I з пеўнікамі- калі госць.

Дажынкі — і ў вёсцы гулі,
Там баль спраўляе хлебароб
I ручніком, што ад бабулі.
Абвязаны апошні сноп.

І самы дарагі, адзіны,
Найпрыгажэйшы — на пасаг,
Каб быў шчаслівым у дзяўчыны
I замужам жыццёвы шлях

На іх ад розных бед замовы.
Ва ўсе часы для нас яны
Як сімвал матчынай любові,
Як знак людское дабрыні.
Сямімятровы беларускі ручнік вышывалі ўсе таварыствы Саюза беларусаў Латвіі і 23 лістапада ён быў перададзены як дар беларускай дыяспары з пажаданнем міра і дабра Прэзідэнту Латвійскай Рэспублікі Райманду Вейонісу ў гонар 100-годдзя Латвіі і 15-годдзя Саюза беларусаў Латвіі ў Прэзідэнцкім палацы ў ходзе Латвійскага форума нацменшасцей “Ад інтэграцыі к аб’яднанаму грамадству!”
Апошнія 2 гады ансамблем “Надзея” кіруе Ларыса Люцько, педагог музычнай школы і да таго ж выдатная спявачка. Яна ўносіць новы погляд на народную песню, шліфуе майстэрства спевакоў, пашырае рэпертуар калектыва, з’яўляецца таксама ўдзельніцай папулярнага вакальнага “Класік-дуэта”. І ў якасці музычнага віншавання ад “Класік-дуэта” прагучала песня “А ў полі вярба” у цудоўнай апрацоўцы ў выкананні Ларысы і Галіны Паляковай пад гітарны акампанемент Іны Райхманэ.

Трыо Ларыса Люцько, Галіна Палякова і Іна Райхманэ, беларуская народная песня “А ў полі вярба”

Трыо Ларыса Люцько, Галіна Палякова і Іна Райхманэ, беларуская народная песня “А ў полі вярба”

Выступалі і салісты “Надзеі” – Алёна Лазарава і Святлана Астроўская з задушэўнай песняй “Ручнік” на словы Станіслава Валодзькі, Зоя Кальвіш і Надзея Піткевіч праспявалі народную песню “Каля гаю, там, дзе рэчка”, як заўсёды прыгожым і артыстычным было выступленне нашай Людмілы Сінкевіч – “Па над белым пухам вішняў” на словы М.Багдановіча.

Спявае Людміла Сінкевіч, песня “Белая Русь”

Спявае Людміла Сінкевіч, песня “Белая Русь”

Прыемна ўразіла сям’я Мараніных: мама і 3 прыгажуні дачкі падрыхтавалі і цудоўна праспявалі народную песню “Ручнікі”. А яшчэ незабыўна прагучала “Libertango” (музыка Astor Piazzolla) у выкананні інструментальнага творчага дуэта Дар’і Грышынай і Іны Райхманэ.

Дуэт Дар’і Грышынай і Іны Райхманэ, “Libertango”, Astor Piazzolla

Дуэт Дар’і Грышынай і Іны Райхманэ, “Libertango”, Astor Piazzolla

Хочацца пайменна назваць усіх удзельнікаў цудоўнага ансамбля беларускай песні “Надзея” і выказаць ім шчырае захапленне і глыбокую павагу за іх вялікую працу. Кожны з іх па-свойму цікавы, унікальны, таленавіты, таму ад усей душы дзякуем і жадаем здароўя, сіл і непагаснасці ў душы агеньчыка божай іскры. Па традыцыі вечарыну закончылі агульнай песняй “Родны край” (словы М.Траццяковай, музыка Т.Казловай),

Ансамбль «Надзея», заключнае выступленне, гучыць песня «Родны край»

Ансамбль «Надзея», заключнае выступленне, гучыць песня «Родны край»

сваеасаблівым гімнам беларусаў замежжа. Спявала стоячы ўся зала, натхнёная агульным настроем цеплыні і дабразычлівасці. Людзі доўга апладыравалі – як падзяка артыстам, арганізатарам канцэрта, усім актывістам, нават і сабе – за сустрэчу з Радзімай, за гучанне роднай мовы, за прысутнасць беларускага духу ў  зале.

Віншуе Наталля Хахлова, прадстаўнік  таварыства «Злата» (г.Елгава) і РБАШ

Віншуе Наталля Хахлова, прадстаўнік таварыства «Злата» (г.Елгава) і РБАШ

 

Віншуюць кіраўнікі таварыства «Узоры» Лідзія  Знотыня і Аляксандр Пашкевіч, г.Ліваны

Віншуюць кіраўнікі таварыства «Узоры» Лідзія Знотыня і Аляксандр Пашкевіч, г.Ліваны

 

Віншуе прадстаўнік рускай абшчыны Латвіі  В.Алтухоў

Віншуе прадстаўнік рускай абшчыны Латвіі В.Алтухоў

 

Віншуе кіраўнік Польскага таварыства Дагмара  Малзуба

Віншуе кіраўнік Польскага таварыства Дагмара
Малзуба

 

Віншуе прадстаўнік таварыства «Вытокі»

Віншуе прадстаўнік таварыства «Вытокі»

 

Віншаванне журнала «Люблю»

Віншаванне журнала «Люблю»

 

Фота зала

Фота зала

Алёна Міцкевіч,
член рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі „Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.