wordpress themes.

Падвядзенне вынікаў творчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”.

zuchasnastj

Гэты год – вельмі значны для ўсей Латвіі ў сувязі з святкаваннем 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі і 15-годдзя Саюза беларусаў Латвіі! Таму работ на конкурс творчых даследванняў паступіла нямнога. Але тыя, што прыйшлі, паказалі сур’ёзны і адказны падыход канкурсантаў да справы. Падвядзенне вынікаў адбылося ў зале Генеральнага кансулата Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе 1 снежня. Спадар Уладзімір Клімаў, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь, адкрываючы паседжанне, у сваім прывітальным слове сказаў, што рады сустрэчы з нагоды такой добрай і карыснай падзеі, бо кожная работа нясе праўдзівую інфармацыю і ўклад у захаванне духоўных каштоўнасцей культуры і традыцый беларусаў у Латвіі.
Затым слова ўзяла старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. Яна сардэчна прывітала прысутных, падзякавала консулу за гасціннасць, пажадала поспехаў канкурсантам.
Алёна Лазарава, ініцыятар конкурса даследчых работ, нагадала Палажэнне аб конкурсе і расказала, што за 5 гадоў разгледжаны 65 работ, штогод тэксты друкуюцца ў выглядзе кніжак. Распавядала пра тое, што ў гэтым годзе да трох традыцыйных намінацый
“Цікавыя асобы“,
“Беларускія традыцыі маёй сям’і”,
“Беларуская гісторыя і культура ў Латвіі”
дабаўлена яшчэ адна
“Латвія і Беларусь. Насустрач адзін аднаму”.
Таксама яна пажадала, каб дыяспара шырэй уключалася ў конкурс.
А далей пачаўся разгляд работ. Каментарыі давала член журы Алёна Міцкевіч.
Сапраўды сур’ёзным аказалася даследаванне вучня музычнай школы Міхаіла Прановіча, члена Екабпілскага беларускага таварыства “Спатканне”. Малады чалавек дзесьці прачытаў, што ў 2009 годзе ЮНЭСКА залічыла беларускую мову ў лік загрожаных і абазначыў сабе мэту – даведацца, наколькі латвійскія беларусы ведаюць і выкарыстоўваюць сваю мову. Ён стварыў анкету, правёў інтэрнэт-даследванне, апытаў 25 чалавек і прасачыў погляды на праблему розных людзей з дыяспары. “Я хачу” – піша Міхаіл, — “Каб кожны беларус захаваў беларускую мову як неад’емную частку сваёй культуры, без якой не можа быць народа”. І радуе, што наша моладзь неабыякава ставіцца да лёсу мовы сваіх продкаў і цікавацца беларускай культурай. Гэта дае ўпэўненасць у тым, што яна будзе жыць доўга!
Людміла Сінякова, член Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, сваю цікавую абгрунтаваную фактамі, спасылкамі, фотаздымкамі работу “Жыццё, поўнае падзеі”, прысвяціла сапраўды яркай асобе – свайму паплечніку, сябру Міколу Павловічу. У даследванні паказана шырыня колаў інтарэсаў героя: ён і адзін з заснавальнікаў “Уздыма”, і гісторык, і будаўнік, і пячнік, піша артыкулы і цікавіцца камнямі, актывіст беларускага руху – і пры тым сціплы і стрыманы чалавек.
У намінацыі “Цікавыя асобы” прадстаўлена яшчэ адна работа – вучаніц Вілянскай сярэдняй школы Нікі Рыбаковай і Сімоны Прыкуле, якія пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Якушонак зрабілі жыццёапісанне настаўніцы сваёй школы Феліцыі Ляшчынскай (Рымко). Дзяўчаты прасачылі лёс любімай настаўніцы ад маленства да сённяшняго дня, паказалі яе як чалавека з актыўнай грамадскай пазіцыяй, які любіць сваю этнічную радзіму Беларусь (яна член беларускага таварыства “Сябры”), сваю прафесію (настаўнік года – 2014), сям’ю, свой прыгожы Вілянскі край.
2 работы напісаны ў намінацыі «Беларускія традыцыі маёй сям’і”. Асабліва хочацца сказаць пра канкурсантку Жану Драздоўскую з г.Краславы. У мінулым годзе мы ўсе захапляліся яе цудоўнай работай “Венец царя Берендея”, якая атрымала вышэйшую адзнаку. І вось – яна зноў удзельнічае ў конкурсе з даследваннем “Письмена времени”. Праца добра аформлена, стыль – мастацкі, аўтар вядзе размову з чытачом з апорай на фальклор, які ведае глыбока і дасканала, казачныя ўрыўкі цесна ўплецены ў канву апавядання. Журы высока ацаніла гэту работу.
Другая праца ў гэтай жа намінацыі – “Мой бацька – мой гонар”, напісаная Валянцінай Ліпінскай і Настассяй Малышавай, членамі Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Паказаны лёс простага чалавека, які сумленна і сціпла жыў, працаваў, дабравольцам у 16 гадоў збег на вайну, партызаніў, быў снайперам, меў шмат узнагародаў, яго любілі суседзі, саслужыўцы, сям’я. На такіх людзях трымаецца свет. Каштоўнасць даследвання ў тым, што яно пранізана пяшчотай і вернасцю запаветам бацькоў і традыцыям.
Цікавым аказалася даследванне бібліятэкара з г.Жодзіна (Беларусь) Ганны Міхіровай “Калі ты нарадзіўся, за Дзвіной гарэла неба… (прысвячаецца Сяргею Панізніку)”. Шырока выкарастаны архіўныя дадзеныя, шмат даследвана літаратуры. Сяргей Панізнік вядомы не толькі як беларускі пісьменнік, паэт, аўтар кнігі ”Асвейская трагедыя”, але і як грамадскі дзеяч, які многа зрабіў для ўмацавання культурных сувязей паміж Латвіяй і Беларуссю. Нездарма ён узнагароджаны ў Латвіі ордэнам трох зорак, а ў Беларусі – медалём Францыска Скарыны. Шмат увагі Ганна Міхірова ўдзяліла і самой спаленай фашыстамі вёсцы Асвеі разам з усімі яе жыхарамі, напомніўшы прысутным, што прайшло 75 гадоў са страшнай даты, але гэта забыць немагчыма і нельга, каб такое не паўтарылася.
Пасля падвядзення вынікаў канкурсанты былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і невялікімі падарункамі.

Алёна Міцкевіч, член рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.