wordpress themes.

Сумесная творчая сустрэча ў Браславе

DSC01146

У Браслаўскай школе мастацтваў адбылася сумесная творчая сустрэча Даўгаўпілскага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі і браслаўскага кампазітара Альберта Белуся. У працэсе іх творчага супрацоўніцтва на свет з’явілася нямала песен, адрасаваных дарослым і дзецям. У канцэрце з іх песнямі прынялі ўдзел ансамбль “Спадчына” Цэнтра беларускай культуры і беларускага таварыства “Уздым” у складзе Яны Юзэфовіч (мастацкі кіраўнік), Ліліі Воранавай, Галіны Мацулевіч, Леангіны Мужніецэ, Валянціны Бейнаровіч, Святланы Эзітэ, Мікалая Малаткова, Аляксандра Карала, акампаніятар Генрых Дэрук; салістка ансамбля “Пралескі” ЦБК Юлія Хмяльніцкая. У выкананні “Спадчыны” прагучалі песні “Матчына мова” і “На ростанях”. Юлія Хмяльніцкая выканала песні “Беларусы свету”, “Браслаўшчына”, “Суніцы для Багдановіча” і “Песенка вясёлкі”. У складзе даўгаўпілскай дэлегацыі былі Алег і Алёна Валодзька. У выкананні Алёны прагучаў верш для дзяцей “Куды падзеўся апетыт?”

Вакалісты Браслаўшчыны Ванда Сіротка, Валянціна Кука і Леанід Лаўрыновіч выканалі песні “Астры”, “Ручнік”, “Заручальны пярсцёнак”, “Касцёр для дваіх”, “Дранікі”.

Спявачка Ірына Каралькова выступіла з песнямі, аўтарам музыкі якіх з’яўляецца Альберт Белусь, на вершы паэтаў Браслаўшчыны Тэрэзы Крумплеўскай – “Раманс” і Данііла Волчэка – “Браслаўскі вальс”, а песню “Мая Радзіма” на словы Аўгуста Вайцяховіча праспявалі ўдзельнікі народнага ансамбля “Сябрына” Ахрэмаўскага цэнтра культуры Жанна Лабецкая, Ванда Сіротка і Валянціна Кука.

Завяршылася сустрэча песняй “Развітальная” (аўтар музыкі Таццяна Піменава) у выкананні даўгаўпілчан.

DSC01146

Вядучай, дырэктарам Опсаўскага цэнтра культуры Карынай Пухаўской было сказано нямала добрых слоў у адрас удзельнікаў сустрэчы. У завяршэнне яна выказала спадзяванне на новыя цікавыя сустрэчы ў будучым.

Аўтар: прэс-рэліз

Фота: прэс-рэліз

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.