wordpress themes.

“Прамень” святкуе Каляды.

foto_0021

Шчодры вечар,
Добры вечар
Добрым людзям
На здароўе
(з песні)

Студзень – святочны месяц. Тут і святкаванне Новага года, і Ражство Хрытова, і Каляды. 13 студзеня ў шэраг навагодніх святаў улілося Рыжскае беларускае таварыства «Прамень» (кіраўнік Алёна Лазарава) з вялікім калядным мерапрыемствам. У народнай традыцыі Каляды – зімовае свята, якое азначае паварот сонца з зімы на лета. У час Каляд людзі наладжвалі шматлікія забавы, гульні, катанні з горак. Групы калядоўшчыкаў хадзілі ад хаты да хаты, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадараў і іх сем’і, жадалі ім дабрабыту і здароўя, варажылі на добры ўраджай і падзеі на будучыню, стараліся задобрыць сілы Прыроды і Багоў.

Урачыстую частку мерапрыемства адкрыў святар пратаіерэй Алег Пелевін, які сардэчна павіншаваў усіх прысутных з Новым годам, пажадаў здароўя і бадзёрасці і благаславіў беларускую грамаду на новыя творчыя знаходкі і здзяйсненні.

Першы сакратар пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Аляксей Васількоў у сваім прывітальным слове адзначыў, што прыемна бачыць на вечарыне так многа людзей, якія шануюць традыцыі сваёй этнічнай радзімы і сяброўскія адносіны ў дыяспары.

Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова шчыра прывітала ўсіх, хто прыйшоў на свята, павіншавала з Новым годам і пажадала і далей берагчы і развіваць нашу мову, культуру і традыцыі беларускага народа, цесна супрацоўнічаць з Рэспублікай Беларусь, а Латвіі, дзе мы жывём – росквіту і дабрабыту.

foto_0001

foto_0002

foto_0003

foto_0004

foto_0005

foto_0006

foto_0007

foto_0008

foto_0009

foto_0010 foto_0011

А затым сіламі актывістаў беларускага таварыства «Прамень» і ансамбля беларускай песні «Надзея» распачалося каляднае прадстаўленне. Выдатна адыгралі свае ролі Гаспадара і Гаспадыні Юзік Цыргановіч і Галіна Междрэя. Цудоўна спявалі калядоўшчыкі пад кіраўніцтвам Ларысы Люцько. Выканаўцам апладыравалі доўга і з задавальненнем.

foto_0012

foto_0013

foto_0014

foto_0015

foto_0016

foto_0017

foto_0018

Пасля рыжан сваю праграму публіцы паказалі госці мерапрыемства – ансамбль «Завіруха» з Екабпілса на чале з старшынёй беларускага таварыства «Спатканне» Валянцінай Дарашчонак. Яны пастараліся на славу – уся атрыбутыка адпавядала народнай традыцыі – і Віфлеемская зорка, і Каза, якая ў беларусаў сімвалізуе пладавітасць, і Цыганка, і нават Мядзведзь з Механошам. Гучалі песні, жарты, прымаўкі, канцэрт ішоў на высокім узроўні, гледачы не шкадавалі далоняў. Пазней да гасцей далучыліся і спевакі з ансамбля «Надзея», спявалі разам, і свята працягвалася ў дабразычлівай атмасферы еднасці і цеплыні.

foto_0019

foto_0020

foto_0021

foto_0022

foto_0023

foto_0024

foto_0025

foto_0026

foto_0027

foto_0028

foto_0029

foto_0030

foto_0031

foto_0032

foto_0033

foto_0034

foto_0036

foto_0037

Нарэшце выканаўцы пайшлі адпачыць, а на змену ім з’явіўся Дзед Мароз (Міхал Саўчук) і Снягурка (Вольга Лукша). Былі і жарты, і цікавыя нумары з прызамі. Дзве цудоўныя дзяўчыны – Аня і Яна Лазаравы – вучылі людзей з публікі танцаваць, і хутка многія сталі ў кола. Было шумна, весела, утульна, кожны адчуваў сябе сярод сваіх , а настрой такі, пра які гавораць: “душа спявае”. Хочацца адзначыць актыўную творчую дзейнасць Рыжскага беларускага таварыства “Прамень” і яго старшыні Алёны Лазаравай, якая ўмее захапіць людзей чарговай арыгінальнай задумкай, аб’яднаць і прыўзняць над штодзённасцю.

Алёна Міцкевіч,

член рэдкалегіі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.