wordpress themes.

Дзіцячае спартыўнае свята – 2017

plakat

23 красавіка 2017 года ў Алімпійскім спартыўным цэнтры па адрасу: г.Рыга, вул. Гростанас, 6б адбылося спартыўнае свята “Vienoti sportā”, якое ўжо 28 год праводзіць Латвійская Алімпійская Акадэмія.

plakat
Усяго ў свяце ўдзельнічала 19 каманд нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў і школ Латвіі, 395 дзяцей і юнакоў ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў.
Адкрывая спартыўная свята, удзельнікаў сардэчна павіншавалі: віцэ-прэзідэнт Латвійскай Алімпійскай Акадэміі Бірута Луіка, член Кансультатыўнага камітэта прадстаўнікоў нацменшасцей пры Міністэрстве культуры Латвіі Алёна Лазарева, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, кіраўніца нямецкага таварыства Айна Балашка і іншыя паважаныя кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
У Спартыўным свяце ўдзельнічала і паспяхова выступіла каманда Беларускага таварыства “Прамень”, г.Рыга, у колькасці 30 чалавек, якая заняла Першае месца па футболу, Першае месца ў эстафеце (ІІ старшая група) і Трэцяе месца па перацягванню каната.
У Спартыўным свяце ўдзельнічала каманда Даўгаўпілскага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” у колькасці 12 чалавек.
Каманда Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы у колькасці 30 чалавек выступіла таксама паспяхова і заняла Першае месца па перацягванню каната, Першае месца ў эстафеце (ІІІ старшая група).

sport-diplomy
Таксама прадстаўнікі Елгаўскага беларускага таварыства “Лянок” выступалі ў камандзе ад Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Елгавы.
Свята вельмі спадабалася дзецям. Вялікая падзяка арганізатарам мерапрыемства.

Барыс Піскуноў,
намеснік галоўнага рэдактара
газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.