wordpress themes.

Светлыя Каляды беларускія ў Рызе

Пачатак Новага 2017 года азнаменаваўся любімымі у беларускага народа святамі – Ражством Хрыстовым і Калядамі.

Праваслаўныя і стараверы чакаюць першай зоркі, што сімвалізуе час нараджэння Хрыста ноччу з 6 па 7 студзеня па стараму Юліанскаму календару.

Рыжскае беларускае таварыства “Прамень” традыцыйна ў кругу сяброў адзначыла “Каляды” 7 студзеня ў доме НДА па адрасу: вуліца Іерыкю, 43а.

Старшыня Беларускага таварыства “Прамень” Алёна Лазарева адкрыла мерапрыемства, павіншавала ўсіх са святам, пажадала поспехаў і дабрабыту, зрабіла прэзентацыю галоўных мерапрыемстваў таварыства “Прамень” у 2016 годзе.

У гісторыі чалавецтва няма больш значнай падзеі, чым прыход Сына Божага ў мір. Радуюцца неба і зямля, людзі і ангелы – нарадзілася божае дзіця, міравы выратавальнік, правіцель неба і зямлі.

2_1

Гучаць цыганскіе песні

Ансамбль беларускай народнай песні “Надзея” таварыства “Прамень” выканаў калядные песні “Добры вечар, шчодры вечар”, “Неба і зямля” і “Скінія”.

1_1

Выступае Валянціна Піскунова

Потым усіх удзельнікаў мерапрыемства павіншавала са святам Валянціна Піскунова, старшыня Саюза беларусаў Латвіі, праінфармавала прысутных з галоўнымі мерапрыемствамі, праведзенымі арганізацыямі Саюза ў 2016 годзе, і пазнаёміла з планам на 2017 год. Яна зачытала сардэчнае віншаванне і найлепшыя пажаданні ўдзельнікам свята ад пратаіерэя Алега Пелевіна, настаяцеля храма Архангела Міхаіла.

5_1

Спявае ансамбль сеньораў

Сардэчна павіншаваў прысутных Уладзімір Сакалоў, старшыня Рускай абшчыны Латвіі.

А потым загучалі жартоўныя беларускія песні ў выкананні ансамбля “Надзея” – “Лявоніха”, “А ў нашай хаце свята”. Парадаваў песнямі беларускі ансамбль сеньораў, які выканаў песні “Бульба-бульбачка”, “Завiруха”, “За гарамi, за даламi”.

Удзельнікі мерапрыемства пазналі таксама аб «Батлейке», традыцыйным беларускім тэатры лялек, які праходзіць ў час святкавання Ражства. «Батлейка» — гэта вялікі дзеравянны яшчык, адкрыў які, ён станавіўся тэатральнай сцэнай для лялечнага прадстаўлення. Выступленні лялек галоўным чынам былі па рэлігійным сюжэтам, але з часам «Батлейка» стала народным тэатрам, у якім расказваюць аб мясцовых навінах і сюжэтах чалавечага жыцця.

3_1

Калядаванне

Адна з самых яркіх традыцый, што захавалася з даўніх часоў да сучасных — гэта «калядаванне» — рытуал, у якім «калядоўшчыкі» ходзяць ад дома к дому з музыкай, песнямі і жартамі. Усе пераадзяваюцца ў традыцыйных калядных персанажай і віншуюць са святам, пяюць калядкі, іграюць у гумарыстычные гульні.

4

Спявае ансамбль “Надзея”

Гаспадары чакаюць «калядоўшчыкаў» і рыхтуюць розные прысмакі — арэхі, сухафрукты, семечкі, ласункі. Раней адказаць «калядоўшчыкам» у пачастунках было тое самае, што на ўвесь наступны год адняць у сябе дабрабыт і наслаць на сябе няшчасце. Нашы «калядоўшчыкі» таксама гасцілі ад стала к сталу і прапаноўвалі выбраць пажаданне на 2017 год і атрымоўвалі пачастункі.

Праграму свята прадоўжылі віншаванні Деда Мороза і навагодніе песні Снягурачкі (Вольга Лукша) пад акампанемент Савы Зіха. Далей працягваліся калядныя гаданні і забавы, танцы, прагучалі і цыганскія песні ў выкананні Галіны Берзіні.

6_1

Выступленне Анны і Яны Лазаревых з гімнастычным нумарам

Цудоўна выступілі з гімнастычным нумарам наша моладзь — Аня і Яна Лазаревы, якія потым кіравалі танцамі, вучылі як патрэбна рухацца! Ну проста здорава, усім вельмі спадабалася!

А за сталамі, поўнымі пачастункаў, гучалі ўсімі любімые беларускіе песні. Усім было прыемна быць разам. Каляды атрымаліся на славу!

Алёна Лазарева,

старшыня Беларускага таварыства “Прамень”, г.Рыга

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.