wordpress themes.

Адыйшоў з жыцця Лявон Шакавец

shakavec

Паважаныя родныя і блізкія Лявона Рыгоравіча Шакаўца!

Паважаныя члены і актывісты Беларускага таварыства “Прамень”!

Паважаныя сябры Саюза беларусаў Латвіі!

Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі з велізарнай стратай для ўсіх нас!

24 кастрычніка 2016 года адыйшоў з жыцця Лявон Шакавец – ураджэнец в.Хаўхоліца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, грамадзянін Латвіі, журналіст, член праўлення Беларускага таварыства “Прамень” і Саюза беларусаў Латвіі, галоўны рэдактар газеты беларусаў Латвіі “Прамень”.

Л.Шакавец актыўна займаўся культурна-грамадскай дзейнасцю. Прымаў удзел у розных імпрэзах, абрадавых святах, якія ладзіць беларускае таварыства “Прамень”, спяваў у ансамблі “Надзея”. Часта выступаў з артыкуламі на старонках газеты беларусаў Латвіі “Прамень”, прымаў актыўны ўдзел у выставах “СМІ ў Беларусі”.

За плённую працу па развіццю беларускага друку ў Латвіі Л.Шакавец у 2004 годзе ўзнагароджан Ганаровым знакам “Выдатнік друку Беларусі”, Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь – у 2005 годзе, памятным медалём Урада г.Масквы ў гонар 100-годдзя М.Шолахава –у 2006 годзе, а таксама медалём Францыска Скарыны.

У 1994 годзе Л.Шакавец вылучаны на пасаду галоўнага рэдактара газеты беларусаў Латвіі “Прамень”, якая мае бясспрэчную ролю ў аб’яднаўчых працэсах, прапагандзе беларускай культуры, ушанаванню традыцый. Газета беларусаў Латвіі “Прамень” стала, як казаў сам Лявон Рыгоравіч, “люстэркай жыцця беларускай дыяспары Латвіі”.

Імя Лявона Шакаўца і яго плённая праца на карысць Радзіме застануцца ў гісторыі беларускага руху ў Латвіі.

Светлая памяць аб нашым добрым сябру Лявоне назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

Праўленне Саюза беларусаў Латвіі

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.