wordpress themes.

“Дні беларускай культуры – 2016” у Ліепаі

liepaja20161001_145108

1 кастрычніка 2016 года “Дні беларускай культуры — 2016” мелі працяг у горадзе, дзе нараджаюцца ветры – у Ліепаі. У прыгожай зале Ліепайскага універсітэта сабралася шмат гараджан і гасцей беларускай абшчыны “Мара”.

Адкрыла вечарыну старшыня таварыства Тамара Шульц, якая цёпла прывітала ўсіх прысутных са святам, у гэтым годзе прысвечаным 125годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Пасля выступіў Юрый Хадаровіч, віцэ-мэр г.Ліепаі, які таксама прывітаў аўдыторыю і дадаў, што Беларусь – адзін з бліжэйшых Латвіі суседзяў і Ліепаю звязваюць з беларускімі сябрамі цесныя эканамічныя, культурныя і сяброўскія адносіны, што беларусы – памяркоўныя, спакойныя, працавітыя людзі, з якімі заўсёды прыемна і ў будні, і ў святы. Ён пажадаў “Мары” працвітання, а ўсім яе членам і сябрам – здароўя і творчых здзяйсненняў.

У сваім прывітальным слове Валянціна Піскунова, старшыня Саюза беларусаў Латвіі, сардэчна павіншавала ліепайчан з традыцыйным святам беларускай культуры, адзначыла значэнне творчасці Максіма Багдановіча для беларускага народа і яго ўклад у сусветную літаратуру, і пажадала з гонарам несці пачуццё належнаці да Беларусі з яе высокай шматвяковай культурай.

Цікавым было выступленне Алёны Лазаревай, члена праўлення Саюза беларусаў Латвіі і старшыні беларускай суполкі “Прамень”. Аддаўшы павагу Максіму Багдановічу, яна распавядала пра тое, што 28 мая стартаваў праект беларускага рушніка як неад’ёмнай часткі беларускай культуры і, гаворачы словамі паэта, — “твора крынічнай душы народа”. Ідэя – увасобіць усе 15 беларускіх таварыстваў Латвіі ў адным рушніку як сімвалу сяброўства, яднання ўсіх нас у складзе Латвіі. Цяпер мы прывезлі палатно да вас, ваша чарга вышываць сваю частку. А яшчэ Алёна напомніла прысутным пра штогадовы конкурс творчых работ, вынікі якога будуць падведзены ў гэтым годзе 12 лістапада і прызвала далучыцца, пакуль яшчэ ёсць час.

Старшыня таварыства ваенных пенсіянераў В.А.Волкаў адзначыў, што ён не мог не прывітаць беларускую абшчыну, бо свята беларускай культуры – не чужое для ліепайчан. Ва ўсіх тут многа сяброў беларусаў, шмат сваякоў, жыхары горада неаднарозова бывалі ў Беларусі і гэтыя паездкі заўсёды пакідаюць самыя прыемныя ўрожанні, і пажадаў усім адзінства і сяброўства, “бо іменна ў гэтым наша сіла”, — дадаў ён.

А далей вядучая Таццяна Маскалевіч стала знаёміць аўдыторыю з жыццевым і творчым шляхам Максіма Багдановіча.

Вучні 7-й ліепайскай школы чыталі вершы паэта:

Слуцкія ткачыхі” – вучаніца Валерыя Чжан-Зоу-Мін.

Тут жа Алёна Лазарева пазнаёміла прысутных з перакладам гэтага верша на латышскую мову.

Леанід Пшонкін і Паліна Сталярова выразна прачыталі вершы:

Здароў, марозны звонкі вечар”;

Завіруха”.

Старшакласніца Алёна Голубева артыстычна расказала верш пра каханне, а вучань Максім Сталяроў пазнаёміў слухачоў з творам Максіма Багдановіча на рускай мове “Я вспоминаю Вас”.

Размова пра паэта суправаджалася паказам слайдаў, музычнымі ўстаўкамі.

А далей усіх чакаў сюрпрыз. Аказалася, што старшыня “Мары” запрасіла ў госці сваіх землякоў з этнічнай радзімы Беларусі, ансамбль з горада Слоніма “Грамада”, які з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі прэзідента Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё народнай творчасці і канцэртную дзейнасць за мяжой (кіраўнік Валянціна Шэранава). І загучалі народныя песні – працяглыя, раздольныя і вясёлыя, агністыя. З асалодай і задавальненнем слухалі людзі выступленне спевакоў .

І што там бразільскія страсці! Кожны нумар суправаджаўся бурнымі авацыямі і выклікамі “Біс!” і “Брава!”, гасцей не хацелі адпускаць са сцэны. Мерапрыемства ўдалося на славу! А пасля спевы выліліся на вуліцу, у гарадскі парк, каб увесь горад мог далучыцца да беларускага свята.

liepaja20161001_145108

Такі цудоўны падарунак зрабіла жыхарам горада беларуская абшчына “Мара”

liepaja20161001_145339

Алёна Міцкевіч,

член рэдакцыі газеты беларусаў Латвіі “Прамень”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.