wordpress themes.

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю»

img_8277

Дні беларускай культуры – 2016” у Даўгаўпілсе

16 верасня 2016 года ў малой зале Палаца культуры сабраліся тыя, каму цікавая беларуская культура, на мерапрыемства, прысвечанае 125 годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, заснавальніка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Святочны канцэрт «Зорка Венера ўзышла над зямлёю» з удзелам калектыву народнай песні «Купалінка» (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), танцавальнага ансамбля «Лянок» (кіраўнік Марына Медуніцкая), ансамбляў «Ластаўкі» (кіраўнік Таццяна Піменава) і «Пралескі» (кіраўнік Анастасія Малышава) быў арганізаваны беларускім культурна- асветніцкім таварыствам «Уздым».

На працягу многіх гадоў восенню святкуюцца ў Латвіі дні беларускай культуры, ініцыятарам якіх з’яўляецца Саюз беларусаў Латвіі. У гэты час у Рэспубліцы Беларусь праходзяць дні беларускага пісьменства.

У гэтым годзе канцэрт «Зорка Венера ўзышла над зямлёю» адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 125 годдзю М.Багдановіча, якія пройдуць па ўсёй Латвіі ў беларускіх арганізацыях.

Неяркая маленькая Вясёлка

Ўкруг месяца небачна зіхаціць;

Яе не кожны нават і прыкмеціць,

Хто ў гэты час на неба паглядзіць.

Гэтымі словамі пачалася размова пра жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча. Вядучыя (Зінаіда Сіліня і Валянціна Ліпінская) запрасілі прысутных на адкрыты ўрок у беларускую школу, у якой у ролі вучняў выступілі члены маладзёжнай групы таварыства «Уздым» Алена Радзівонава і Уладзімір Стасевіч, а настаўнікам — Людміла Сінякова.

Гутарка вучняў і настаўніка дапаўнялася выступленнямі калектываў, якія спявалі і танцавалі, і выступамі членаў таварыства (Галіна Сантоцкая, Іна Валюшка, Валерый Амбросаў, Станіслаў Валодзька, Тэрэза Паўлава), якія чыталі вершы М.Багдановіча.

У гэты вечар прагучалі песні на вершы С.Валодзькі і музыку Т.Піменавай, прысвечаныя М. Багдановічу, «Суніцы для Багдановіча», «Ракуцёўскае лета», «Беларусы свету». Аповяд пра творчасць М.Багдановіча быў дапоўнены фотапрэзентацыяй, якую падрыхтавала Таццяна Дзянісава.

Да восеньскіх дзён беларускай культуры адкрыта выстава, створаная па матэрыялах гісторыка-краязнаўцы таварыства «Уздым» Мікалая Паўлавіча, прысвечаная дзейнасці Сяргея Сахарава. Цяпер яе можна ўбачыць у Цэнтры беларускай культуры.

На мерапрыемстве прысутнічаў консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь ў Даўгаўпілсе Дзмітрый Сяргеевіч Канстанцінаў, кіраўнік Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская, члены беларускага таварыства «Вясёлка» (г.Краслава): старшыня Святлана Стэльмачонок і намеснік старшыні Аляксандр Клімаў.

Было зачытана віншаванне ад Валянціны Піскуновай, старшыні Саюза беларусаў Латвіі, і Алёны Лазаревай, ініціятара правядзення Дзён беларускай культуры, старшыні Беларускага таварыства “Прамень”, члена праўлення Саюза беларусаў Латвіі.

Праўленне беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» выказвае падзяку за фінансавую падтрымку праекта Даўгаўпілскую гарадскую думу, за супрацоўніцтва Цэнтр беларускай культуры, за афармленне залы фірму «Dāvanu fabrika«, за інфармацыйную падтрымку радыё «Alise +», за друкарскія паслугі фірму «Demra«, за дапамогу ў падрыхтоўцы свята фірму “LENOKA”.

img_8267

img_8302

img_8292

img_8289

img_8286

img_8285

img_8277

Матэрыял падрыхтавала:
Людміла Сінякова, старшыня таварыства “Уздым”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.