wordpress themes.

Важнейшыя мерапрыемствы беларусаў Латвіі

2003 г. • Стварэнне Саюза беларусаў Латвіі.
• І Міжнародны фестываль беларускай народнай песні з удзелам творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі.
2004 г. • І Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Латвія – Беларусь. Дыялог двух культур” з удзелам вучоных двух краін і дыяспары.
• Вечар беларускага раманса з удзелам вядучай салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вікторыі Курбацкай і яе акампаніятара Галіны Аляшкевіч.
• Вечар беларускай паэзіі з удзелам вядомага паэта Латвіі Андрыса Веянса.
2005 г. • Вечар творчасці старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Ігара Лучанка з удзелам маэстра Райманда Паулса і спявачкі Вольгі Пірагс, творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі.
2006 г. • Дзіцячы фестываль “Маленькія зорачкі”
2007 г. • ІІ Міжнародны фестываль беларускай народнай песні, прысвечаны 125‑годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, з удзелам творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі.
2008 г. • Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 5-годдзю Саюза беларусаў Латвіі.
• Юнацкі фестываль пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!”
2009 г. • Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 15-годдзю газеты беларусаў Латвіі “Прамень”.
2010 г. • Канферэнцыя “20 гадоў станаўлення і развіцця беларускага руху ў Латвіі”, святочны канцэрт.
2011 г. • Дні беларускай культуры, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
2012 г. • Дні беларускай культуры, ІІІ Міжнародны фестываль беларускай народнай песні, прысвечаны 130‑годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ў горадах Латвіі.
2013 г. •Дні беларускай культуры, прысвечаныя 10-годдзю Саюза беларусаў Латвіі.
2014 г. •Канферэнцыя-дыскуссія „Культура аб’ядноўвае народы” і святочныя канцэрты ў Рызе і Краславе з удзелам кіраўнікоў і творчых калектываў розных нацыянальнасцей Беларусі і Латвіі.
• Конкурс даследчых работ „Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”.
• Дні беларускай культуры пад дэвізам „Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!” прайшлі ў гарадах, дзе створаны і працуюць беларускія таварыствы.
• Святкаванне народнага свята „Купалле” на беразе Даўгавы ў Рызе.
• Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю газеты беларусаў Латвіі „Прамень”.
2015 г. •Мiждународная навукова-практычная канферэнцыя “Роль национальных меньшинств в развитии государства в мультикультурном пространстве», удзельнiкi з Латвii, Эстонii, Беларусi
• Дні беларускай культуры, прысвечаные 525-годдзю з дня нараджэння асветніка, першадрукара і грамадскага дзеяча Францыска Скарыны. 13 канцэртаў прайшлі ў гарадах, дзе працуюць таварыствы Саюза беларусаў Латвіі
• Конкурс даследчых работ “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, атрымана 27 работ
• Святкаванне народнага свята “Купалле” на беразе Даўгавы ў Рызе
Дзякуючы сваёй актыўнасці і агульнаграмадскай важнасці праводзімых мерапрыемстваў, Саюз беларусаў Латвіі ў снежні 2005 года атрымаў статус арганізацыі грамадскай дабрачыннасці.

Latvijas baltkrievu savienības rekvizīti:
Katlakalna ielā 11-B, Rīgā, LV-1073, Latvija, t./f. (371) 67149817, 67149811,
e-mail: belarus@ilguciems.lv, www.belorus.lv

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.