wordpress themes.

«Pynu, pynu sītu»

pinu

1 — 3 ліпеня ў Даўгаўпілсе і ва ўсім Латгальскім рэгіёне прайшоў першы фестываль культур Латвіі «Pynu, pynu sītu», які арганізавала таварыства «Южналатгальскі цэнтр падтрымкі НДА».
У фестывалі ўдзельнічалі 1331 чалавек з 99 калектываў, у тым ліку 971 удзельнік з 70 калектываў нацыянальных меншасцяў.
Жыхары Даўгаўпілса і госці, а таксама самі ўдзельнікі фестываля, 1 і 2 ліпеня змаглі наведаць больш чым 15 канцэртаў, наглядаць шэсце ўдзельнікаў фестываля, паследаваць за імі і ўдзельнічаць больш чым у 9 майстаркласах, пагасціць у палатках рамесленікаў, нацешыцца канцэртамі музычнага трамвая ў горадзе, паўдзельнічаць у Маладзёжным форуме Латвіі, у міжнародным семінары НДА і іншых актыўнасцях. У сваю чаргу, на трэці дзень фестываль працягваўся ў розных самакіраваннях Латгальскага рэгіёна, дзе ўдзельнікі фестываля з калектывамі мясцовага самакіравання радавалі гледачоў у цэнтры культуры Прейли, на эстрадзе Віляны, у Рэзэкненскам крае ў доме культуры Малты, Дрыцэну, Гайгалавас, Наглю, у Дагдскам крае ў доме культуры Андзелю, на эстрадзе Рожупес Ліванскага края, а таксама ў кінатэатры Лудзы, а ўвечары на заключнае шэсце і канцэрт фестываля сабраліся ўсе ў Карсаве.
Фестываль 1 ліпеня адкрыла Міністр Культуры Латвійскай Рэспублікі Даце Мелбардэ пры ўдзеле пасла Германіі ў Латвіі Рольфа Шута і першага намесніка старшыні думы горада Даўгаўпілса Яніса Дукшынскіса.
2 ліпеня вечарам усе ўдзельнікі фестываля ўдзельнічалі ў святочным шэсці, па завяршэнні якога на плошчы Адзінства іх дачакаліся і віталі Прэзідэнт Міністраў Латвіі Марыс Кучынскі, старшыня думы горада Даўгаўпілса Яніс Лачплесіс, кіраўнік Адміністрацыі Латгальскага рэгіёна планавання Івета Маліна-Табунэ, кіраўнік дэпартамента Грамадскай інтэграцыі Міністэрства Культуры Латвіі Солвіта Вэвэрэ і дырэктар фестываля Оскар Зугіцкі.
Фестываль культуры Латвіі, рыхтуясь да стагоддзя Латвіі, прэзентаваў разнастайнасць культуры нацыянальных меншасцяў Латвіі і перадачу культурнай прасторы, а таксама садзейнічаў разуменню агульных цэннасцей (свабода, правапарадак, салідарнасць і іншае).
Арганізацыю фестываля фінансава падтрымалі Міністэрства Культуры Латвійскай Рэспублікі, Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі і дума горада Даўгаўпілса. У арганізацыі фестываля у супрацоўніцтве з таварыствам «Южналатгальскі цэнтр падтрымкі НДА» удзельнічаў таксама Латгальскі рэгіён планавання, Упраўленне культуры думы горада Даўгаўпілса, Латвійскі Нацыянальны культурны цэнтр і цэнтр Еўрапейскіх Меншасцяў (Германія).

Прадугледжана, што другі фестываль культур Латвіі будзе праходзіць праз два гады у Елгаве.

Актыўны ўдзел у першым фестывалі культур Латвіі прынялі:
1) ансамбль беларускай народнай песні «Надзея» Беларускага таварыства «Прамень», горад Рыга;
2) ансамбль «Паўлінка» Ліепайскай беларускай абшчыны «Мара»;
3) ансамбль «Лянок» Елгаўскага беларускага таварыства «Лянок»;
4) ансамбль беларускай народнай песні «Сузор’е» Рэзэкненскага беларускага таварыства «Сузор’е»;
5) ансамбль «Рабінушка» таварыства славянскай культуры Прэйльскага краю «Радуга»;
6) ансамбль беларускай народнай песні «Аколіца» Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца»;
7) ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка» і танцавальны калектыў «Лянок» Даўгаўпілскага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».
Уражанні ад фестываля вялікія (чытайце іншыя артыкулы)

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.