wordpress themes.

Дні беларускай культуры ў Пасіні

Шырокая, гасцінная душа ў беларусаў. І дні беларускай культуры ў Латвіі, якія адбыліся ў гэтым годзе восенню, яскрава пацвердзілі гэтую думку. Ініцыятарам выступіла Алёна Лазарева, старшыня Беларускага таварыства “Прамень”, член Кансультатыўнага камітэта прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў пры Міністэрстве культуры Латвіі, ідэю падтрымаў Саюз беларусаў Латвіі на чале з яго старшынёй Валянцінай Піскуновай і ўсе 14 беларускіх суполак. І вось – культурнае шэсце па Латгаліі, бо іменна тут пражывае беларусаў больш 18 тысяч.

Невялічкі памежны пасёлак Пасінь, куды ў гэтым годзе свята прыйшло ў другі раз, 22 верасня, адпаведна праграме Дзён беларускай культуры пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну”. Зала мясцовага дома культуры была запоўнена да адказу, як кажуць, яблыку не было дзе ўпасці. Жыхароў віталі госці. Вяскоўцы атрымалі падарунак ад Беларусі. Ды які! Перад імі выступілі госці з Мінска – народны фальклорны ансамбль “Вербіца” Дварца культуры завода МАЗ (кіраўнік Аляксандр Свірскі). Гэты калектыў любяць у Латвіі – за шырокі рэпертуар, высокую культуру спеваў, за шчырасць і гумар, за павагу і любоў да роднай песні. Разварушыла “Вербіца” пачуцці. А тут яшчэ адзін падарунак – ансамбль “Ярыца” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, які з’яўляецца лаўрэатам фестывалей як у Беларусі, так і за яе межамі. Слухачы і плакалі, і смяяліся, і падтанцоўвалі, кожны нумар суправаджалі авацыямі і доўга не хацелі разыходзіцца, і дзякавалі – і кіраўніку Дома культуры Скайдрыце Марчонака, і Саюзу беларусаў Латвіі – Валянціне Піскуновай і Алёне Лазаревай, і радаваліся, што не прапусцілі такое мерапрыемства. І здалося, што беларусаў у Пасіні стала значна болей, і ўсе пыталіся, а калі артысты будуць зноў.
Да новых сустрэч!

Алёна Міцкевіч

Пусцілісь у пляс Віктар Андрончык, Беларусь, і Скайдрыта Марчонока, Латвія.

Пусцілісь у пляс Віктар Андрончык, Беларусь, і Скайдрыта Марчонока, Латвія.

Ансамбль “Вербіца” выконвае песню “Ты ж мяне падманула” пад апладысменты жыхароў.

Ансамбль “Вербіца” выконвае песню “Ты ж мяне падманула” пад апладысменты жыхароў.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.