s_00021

“Дні беларускай культуры – 2016” у г.Дагда

Адпаведна Праграме “Дзён беларускай культуры – 2016” падыйшла чарга Дагдскага беларускага таварыства “Вербіца” правесці святочнае мерапрыемства ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, літаратуразнаўца, аднаго з стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу Максіма Багдановіча. 15 кастрычніка адкрылі ўрачыстую вечарыну консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Даўгаўпілсе Дзмітрый Канстанцінаў, старшыня Дагдскай краявой […]

Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом “Радзіма” смуткуе аб адыходзе ЛЯВОНА ШАКАЎЦА

“Радзіма” смуткуе аб адыходзе ЛЯВОНА ШАКАЎЦА

shakavec

Адыйшоў з жыцця Лявон Шакавец

Паважаныя родныя і блізкія Лявона Рыгоравіча Шакаўца! Паважаныя члены і актывісты Беларускага таварыства “Прамень”! Паважаныя сябры Саюза беларусаў Латвіі! Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі з велізарнай стратай для ўсіх нас! 24 кастрычніка 2016 года адыйшоў з жыцця Лявон Шакавец – ураджэнец в.Хаўхоліца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, грамадзянін Латвіі, журналіст, член праўлення Беларускага таварыства “Прамень” і […]

20160929_171049

“Дні беларускай культуры – 2016” у Краславе

У рамках Дзён беларускай культуры ў Латвіі сябры беларускага культурнага таварыства «Вясёлка» у Краславе 29 верасня правялі вечар, прысвечаны 125-годдзю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Вядучыя імпрэзы Святлана Стэльмачонак і Ніна Гадун расказалі аб жыццёвым і творчым шляху паэта, прачыталі яго вершы. Вершы Максіма Багдановіча таксама чыталі Тамара Саўчанка, Надзея Петкун, Аляксандр Клімаў, Дзмітрый Кабанаў […]

liepaja20161001_145108

“Дні беларускай культуры – 2016” у Ліепаі

1 кастрычніка 2016 года “Дні беларускай культуры — 2016” мелі працяг у горадзе, дзе нараджаюцца ветры – у Ліепаі. У прыгожай зале Ліепайскага універсітэта сабралася шмат гараджан і гасцей беларускай абшчыны “Мара”. Адкрыла вечарыну старшыня таварыства Тамара Шульц, якая цёпла прывітала ўсіх прысутных са святам, у гэтым годзе прысвечаным 125—годдзю з дня нараджэння класіка беларускай […]

dsc_0002

“Дні беларускай культуры – 2016” у Екабпілсе

Цудоўнаю вечарынаю адзначылася праграма “Дзён беларускай культуры – 2016” ў Екабпілсе. Падзея адбылася 24 верасня. Сабралася шмат народу, бо запрашала беларускае таварыства “Спатканне” усіх, каму хацелася свята для душы. І нездарма ансамбль “Завіруха” (кіраўнік А.Прановіч), з выступлення якога пачалося мерапрыемства, першай песняй праспяваў “Хлеб ды соль”. А затым слова ўзяла Валянціна Піскунова, старшыня Саюза беларусаў […]

img_8277

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю»

“Дні беларускай культуры – 2016” у Даўгаўпілсе 16 верасня 2016 года ў малой зале Палаца культуры сабраліся тыя, каму цікавая беларуская культура, на мерапрыемства, прысвечанае 125 годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, заснавальніка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Святочны канцэрт «Зорка Венера ўзышла над зямлёю» з удзелам калектыву народнай песні «Купалінка» (кіраўнік Вячаслаў […]